Beta

Новы фільм да юбілею Паўстаньня Каліноўскага – 03 снежня ў Беларускім Доме

11.24.2014

3 снежня а 19-й гадзіне ў Беларускім Доме адбудзецца паказ новага фільму “Шляхам паўстанцаў”, што быў зьняты да 150-годьдзя Паўстаньня 1863-1864 гадоў ці Паўстаньня Кастуся Каліноўскага.

Удзел у фільме ўзялі вядомыя пісьменьнікі і гісторыкі Уладзімер Арлоў, Адам Мальдзіс, Алесь Смалянчук, Алесь Краўцэвіч, Алесь Радзюк, а таксама сьвятар Леанід Акаловіч і мастак Алесь Марачкін. Саундтрэк да фільму, песьню “Каго любіш?”, напісаў музыка Vinsent.

Кастусь Каліноўскі

Кастусь Каліноўскі

Рэжысэр Павал Доўнар зазначае: “У фільме    перадусім уздымаюцца пытаньні, што Паўстаньне значыць для Беларусі, кім былі паўстанцы і каму яны не даюць спакою сёньня. Пэўная частка фільму апавядае пра жыцьцё і дзейнасьць лідэра Паўстаньня Кастуся Каліноўскага, узгадваецца таксама рамантычная сувязь Кастуся з Марыяй Ямант. Фільм уздымае і досыць аддаленыя ад Беларусі пытаньні. Між іншым, якім чынам Паўстаньне паўплывала на грамадзянскую вайну ў ЗША.”

Шчыра запрашаем у Беларускі Дом у 19:00, 03 снежня 2014 года, нашадрас (ul.Wiejska, 13-3), уваход вольны.

Прэс група Беларускага Дому

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok