Beta

GFPS-Polska працягнула прыём заявак да 7 лістапада

10.30.2015

GFPSНавукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska абвяшчае набор заявак для студэнтаў з Беларусі, якія зацікаўлены выездам ў Польшчу на зімовы семестр (кастрычнік 2015 – люты 2016).
Стыпендыя GFPS прапануе:

5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;

магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;

магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;

апеку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;

удзел у трох семінарах – Днях гарадоў у Чэхіі, а таксама Форуме ў Польшчы;

стыпендыю памерам 1450 злотых;

сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё!

Неабходны набор дакументаў:

запоўненую анкету;

матывацыйны ліст на польскай;

план побыту ў Польшчы на польскай мове;

даведка з навучальнай установы з указаннем сярэдняга бала;

сертыфікат або копію дакумента, які пацвярджае веданне польскай мовы.

Уся дакументацыя мусіць быць дасланая ў электронным выглядзе.

Мы працягнулі прыём заявак да 7 лістапада 2015!

Заяўкі і магчымыя пытанні неабходна дасылаць на адрас: stypendia-by@gfps.pl

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok