Beta

Гісторык Ігар Мельнікаў прадставіў ў Варшаве ўнікальныя дакументы і артэфакты

04.03.2019

Падчас мерапрыемства, якое адбылося ў “Беларускім доме ў Варшаве” даследчык распавёў аб выніках сваіх прац у польскіх архівах, звязаных з пошукам матэрыялаў прысвечаных гісторыі міжваеннай польска-савецкай мяжы ўвогуле, а таксама польскаму Корпусу аховы памежжа і савецкай памежнай ахове ў прыватнасці.

Як адзначае Ігар Мельнікаў, яму атымалася знайсці вялікую колькасць цікавых матэрыялаў польскай памежнай выведкі, у якіх дэталёва апісвалася сістэма функцыянавання савецкай памежнай аховы. Вялікі пласт матэрыялаў, які аказаўся ў руках беларускага даследчыка, звязаны з лёсам перабежчыкаў – людзей якія шукалі лепшай долі па абодвух баках “рыжскай” мяжы.

Нарэшце, беларускаму гісторыку артымалася сабраць багаты фактаграфічны матэрыял па гісторыі функцыянавання і дзейнасці польскага КАП на тэрыторыі паўночна-усходніх ваяводстваў Другой Рэчы Паспалітай у міжваенны час.

Варта адзначыць, што вялікую цікавасць так у Беларусі, як і ў Польшчы выклікаюць матэрыялы, прысвечаныя гісторыі баёў польскіх памежнікаў КАП супраць падраздзяленняў Чырвонай Арміі раніцай 17 верасня 1939 года.

 

Акрамя прэзентацыі кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў падрыхтаваў для гасцей імпрэзы фрагмент выставы “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941”.

Плануецца, што ў верасні 2019 года даследчык прадставіць вялікую аднайменную выставу ў Мінску. Нагадаем, што ў гэтым годзе спаўняецца 80 год з моманту пачатку Другой Сусветнай вайны, якая прыйшла на беларускія землі менавіта ў верасні 1939 года.

Тэкст: historiapobach

Фота: “Беларускі Дом”

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok