Beta

Гурт Akute адыграе сольны канцэрт у Варшаве.

04.20.2015

Akute24 сакавіка ў варшаўскім клубе «Przestrzeń Prywatna» адбудзецца канцэрт беларускага рок-гурта AKUTE.

Гурт быў створаны ў 2008 годзе былымі ўдзельнікамі малілёўскага альтэрнатыўнага гурта «Глюкі» Стасам Мытнікам і Раманам Жыгаровым.

Упершыню заявілі аб сабе Akute на магілёўскім фестывалі «Приход»  ў 2009 годзе. А далей папулярнасць гурта проста панеслася ў музычны прастор Беларусі з песней «Адзіноцтва».

2010 год стаў дзя музыкаў вельмі багаты на ўдзел у фестывалях: Be2gether (Літва), гран-пры на фестывалі «Басовішча», «Вертифест» (Кіеў) і 2-е месц на Мінскім фестывалі «Graffiti Open Music Fest».

Ў чэрвені 2011 года выходзіць дэбютны альбом «Дзевачкі і космас», менавіта з гэтым альбомам гурт атрымаў, бадай, самую значную ўзнагароду для дэбютанта – «Рок-прарыў года».

Другі альбом аматары Akute чакалі не доўга, ўжо ў 2012 годзе выйшаў «Nie Isnuje».

Яшчэ адной істотнай падзеяй для музыкаў у 2012 годзе стаў іх удзел у канцжрце сусветна знакамітага гурта PLACEBO, музыкі якого з усіх прапанаваных беларускіх гуртоў, дзя разагрэва публікі выбралі менавіта Akute.

Напрыканцы 2012 гурт стаў лепшым гуртом года паводле Tuzin.fm і атрымалі ўзнагароду «Героі года».

На сення гурт з’яўляецца адным з папулярных беларускамоўных гуртоў Беларусі, які выпусціў пяць альбомаў за 6 год існавання.

Пачатак: а 20:00

Адрас: ul. Emilii Plater 9/11

фота budzma.by

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok