Beta

Гурт RECHA ў Варшаве!

06.13.2016

Recha_u_VarshaveRECHA – простая музыка і простыя словы аб самым галоўным у жыцці.

Гурт заснаваны ў 2002-2003 годзе. Першым складам гурта (Андрусь Такінданг, Мікіта Кішоў, Арына Лісецкая, Марыя Сільвановіч, Кастусь Лісецкі) Recha з’здзіла ў туры па Польшчы, удзельнічала ў розных конкурсах тыпу Басовішча і Бардаўскай восені, пракацілася па Беларусі і нават патрапіла ў Санкт-Пецярбург. Пасля двухгадовага зацішша гурт сабраўся новым складам з нязменнымі ўдзельнікамі А. Такіндангам, М. Кішовым і К. Лісецкім, а таксама з найлепшым акардыяністам Беларусі Віцяй Паўлючэням і супер барабаншчыкам Леанідам Паўлёнкам.
Гурт не прытрымліваецца нейкіх стылістычных межаў, а дакладней прытрымліваеца толькі аднаго стылю – поп-музыкі. Так, Recha – гэта погляд на тое, якой павінна быць поп-музыка!

Канцэрт адбудзецца 15.06.2016 ў Skład Butelek, 11 Listopada 22, Praga.

Прыходзьце на канцэрт!

https://www.facebook.com/events/1155901541100758/

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok