Beta

Інфармацыйная акцыя пра малы памежны рух у Кузніцы

10.28.2016

Прадстаўнікі Альянсу «Грамадзянская Гарадзеншчына» ў партнёрстве з Беларускім Домам (Варшава) правялі інфармацыйную кампанію пра «Малы памежны рух» на памежным пераходзе «Кузніца-Брузгі». Яшчэ ў 2010 годзе Беларусь падпісала дамовы з урадамі Польшчы, Латвіі і Літвы аб правілах памежнага руху. Але міжнародныя пагадненні з Польшчай і Літвой да сённяшняга часу не ўступілі ў законную сілу. Дзякуючы гэтай акцыі беларусы не толькі ведаюць пра «Малы памежны рух», але таксама могуць рэальна паўплываць на яго ўвядзенне, кажа Алесь Зарэмбюк: — Вы можаце, напрыклад, скарыстацца формай электроннага звароту. Цяпер на сайтах усіх дзяржаўных органаў можна напісаць электронны зварот да ўладаў і, такім чынам, паказаць, што гэта вельмі важна для нас. Людзі гэтым карыстаюцца, і калі ў 2014 годзе ніхто не размаўляў пра малы памежны рух, то цяпер пачаліся размовы на ўзроўні міністэрстваў Беларусі і Польшчы. Малы памежны рух дазваляе жыхарам памежнай тэрыторыі наведваць адпаведную тэрыторыю суседняй краіны. Для гэтага не патрэбна віза, а толькі спецыяльнае пасведчанне. Інфармацыйную акцыю пра малы памежным рух 25 кастрычніка правялі таксама берасцейскія дэмакратычныя актывісты.

Малы памежны рух Малы памежны рух Малы памежны рух Малы памежны рух

Радыё Рацыя

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok