Beta

Каля 50 асобаў адгукнулася на просьбу аб дапамозе Зміцеру Шэвелю

02.06.2020

Шаноўныя беларусы Польшчы! Дзякуй вам за падтрымку сям’і Зміцера Шэвеля.

Каля 50 асобаў адгукнулася на просьбу сям’і аб дапамозе, дзякуючы чаму было сабрана 2660 зл. на лячэнне.
На вялікі жаль лячэнне нашага земляка, патрыёта і грамадзяніна Зміцера Шэвеля не прынесла пазітыўных вынікаў. У чацвер стала вядома, што спадар Зміцер памёр.
У суботу адбылася крэмацыя ў Торуні. Грошы, якія былі сабраныя на лячэнне беларускай грамадой і палякамі салідарнымі з сям’ёй Змітра былі перададзеныя Беларускім Домам яго сыну Паўлу Шэвелю. Дзякуй усім за падтрымку!
Dziękujemy wszystkim za wsparcie!

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok