Beta

Калядная Ялінка ў Варшаве!

12.04.2017

Bielaruskaya Jalinka Дарагія дзеткі, бацькі, а таксама бабулі і дзядулі, беларусы Польшчы – і ўсе, хто цікавяцца Беларуссю!

Беларускі Дом у Варшаве сардэчна віншуе ўсіх з надыходзячымі Калядамі ды Новым Годам! І запрашае на КАЛЯДНУЮ ЯЛІНКУ!

Дзетак чакаюць святочныя гульні, нечаканкі і сюрпрызы ад Святога Мікалая, а таксама смакоткі!
А таксама ІНТЭРАКТЫЎНЫ СПЕКТАКЛЬ:
Хочаш спаткацца са святым Мікалаем і атрымаць падарунак?
Прагнеш свята, поўнага цудаў?
Але, часам, і святому Мікалаю патрэбна дапамога, калі на яго шляху становіцца загадкавая Оня…
І дапамагчы яму можаш ты!
Толькі ў нас тэатралізавана-вострасюжэтная феерыя з цікавымі забаўкамі і яркімі конкурсамі, незвычайнымі прыгодамі і авантурамі, музыкай і нечаканым навагоднім сюрпрызам.
“Святы Мікалай і яго чароўнае дрэва” – свята для ўсёй сям’і!

Вядоўцы імпрэзы:
драматург, рэжысёр, дзіцячы педагог Васіль Дранько-Майсюк (ён жа Святы Мікола)
літаратарка, аўтарка “Белсату” Валярына Кустава (яна ж чароўная казачніца)
– – – – – – –
Калі ласка, паведамце загадзя пра сваю прысутнасць на Ялінцы, каб дзеткі не засталіся без падарункаў!
Кантактная асоба – Аляксандра (тэл. 537 411 823) .
Чакаем усіх 21 снежня а 17:00 гадзіне. 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok