Beta

Канцэрт Таццяны Матафонавай у Беларускім Доме

05.06.2019
09 траўня а 18.30 адбудзецца сустрэча з вядомай белрускай спявачкай 🎼Тацянай Матафонавай. У праграме вечара цудоўнейшыя беларускія песні і рамансы пад гітару🎸, якія не пакінуць Вас абыякавымі. Напрыканцы вечара – беларускія народныя танцы, з удзелам усіх жадаючых і пачастунак.
Імя Таццяны Матафонавай – скрыпачкі музыкальнай капэлы “На Таку”, спявачкі Камернага хору Белдзяржфілармоніі (2004-2016 г.г.) добра вядомае ў беларускім культурным жыцці па шэрагу яе творчых прац і захапленняў, асноўныя з якіх – беларускі раманс, дзіцячыя і школьныя песні, беларускія народныя танцы і інш.

Як сольная спявачка Таццяна канцэртуе з 2008 году, выступае з канцэртамі па ўсёй краіне, аб’ездзіла сотні гарадоў і мястэчак, выступае ў школах, бібліятэках, музеях, на шматлікіх святкаваннях, мерапрыемствах, сустрэчах. Канцэрты Таццяны з поспехам праходзяць у ЗША, Літве, Польшчы, Украіне, Расіі. Многія яе канцэрты, аўдыё-  і відэазапісы можна сустрэць на шматлікіх інтэрнэт-рэсурсах.
Чакаем Вас у Беларускім Доме (ul. Wiejska 13-3) 9 траўня а 18:30.
Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok