Beta

Кансулят Беларускага Дому

Шаноўнае спадарства!

Ад пачатку 2018 года Кансулят Беларускага Дома бясплатна кансультуе па ўсіх пытаннях легалізацыі ў Польшчы, старту бізнэсу, пошуку працы, атрыманні грамадзянства і ўсяго падобнага, з чым сустракаюцца новыя мігранты. За гэты час мы дапамаглі дзясяткам чалавек.

Аналіз паўгадавой працы Кансуляту паказаў, што вялікая колькасць пытанняў выходзіць па-за межы магчымасцяў бясплатнай кансультацыі. Каб павялічыць якасць нашых паслугаў і пашырыць іх спектр, Кансулят Беларускага Дому, разам з бясплатнымі кансультацыямі, цяпер надае і платныя паслугі:

– фармаванне пакету дакументаў для падачы ў дзяржаўныя ўстановы па справах іншаземцаў для атрымання часовых і сталых дазволаў на пражыванне ды грамадзянства;
– суправаджэнне падачы дакументаў, прадстаўленне зацікаўленага боку падчас падачы дакументаў у дзяржаўных установах;
– напісанне ўсяго спектру афіцыйных зваротаў і заяваў у дзяржаўныя ўстановы, органы самакіравання, суды, адказаў на запыты, інш.;
– фармаванне пакету дакумантаў на атрыманне дазволу на працу ды суправодзіны;
– рэгістрацыя “пад ключ” юрыдычных асобаў у Польшчы;
– дапамога ў падатковых пытаннях, запаўненне дэклярацыяў рознага кшталту;
– пераклад дакументаў з беларускай, расейскай, польскай, ангельскай моваў;
– кансультацыі па пытаннях арэнды жылля ды пакупкі нерухомасці (у тым ліку з атрыманнем іпатэкі);
– дапамога з пошукам працы.

Таксама нагадваем, што ў Беларускім Доме для вас арганізаваныя бясплатныя і платныя курсы польскай мовы. Набор у новыя платныя групы адбываецца рэгулярна па е-мэйле: bd.kursy@gmail.com.

Нашыя кансультацыі застаюцца бясплатнымі.

Кантактная інфармацыя Кансуляту Беларускага Дому:
е-мэйл: belhouse.consulate@gmail.com
“Гарачая лінія” +48 577 077 257, прызначаная выключна для экстраных сітуацый. Памятайце: пакуль “гарачая лінія” занята па звычайных пытаньнях, нехта можа не атрымаць пільнай дапамогі! Дарожнае здарэнне, праблемы з паліцыяй, міграцыйнай службай, не вяртаюць каўцыю, розныя нестандартны сітуацыі – тэлефануйце. Па іншых пытаньнях – дашліце, калі ласка, e-mail.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat