20
Тра

2016

Кнігу Андрэя Саннікава прэзентавалі на Міжнароднай кніжнай выставе ў Варшаве

Books Of BelarusНа 7-м Міжнародным варшаўскім кніжным кірмашы адкрыўся павільён «Кнігі з Беларусі».
Гэта швэдскі літаратурны праект пад кіраўніцтвам Марыі Садэрбэрг, які папулярызуе кнігі беларускіх аўтараў.

У дзень адкрыцця выставы адбылася прэзентацыя кнігі лідара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава «Беларуская Амерыканка ці выбары пры дыктатуры».

Прадстаўляла аўтара швэдская амбасадарка ў Польшчы Інга Эрыксан Фог. Дыпламатка адзначыла, што ў гэтым годзе спаўняецца 250 гадоў з дня прыняцця Швэцыяй і Фінляндыяй закона аб свабодзе прэсы і падкрэсліла, што швэдскі ўрад нязменна бароніць свабоду слова ва ўсім свеце, сярод іншага і ў Беларусі.

Андрэй Саннікаў распавёў гісторыю з’яўлення сваёй кнігі:

«Беларуская Амерыканка…» – гэта кніга пра вельмі яскравы перыяд жыцця Беларусі, у які ўвайшла і турма, але самае галоўнае – салідарнасць беларусаў і міжнароднай супольнасці ў нашай краіне», – сказаў палітык.

Былы кандыдат у прэзідэнты адказаў на пытанні прысутных. Чытачоў цікавіла, наколькі апраўданым было зняцце заходніх санкцый з рэжыма Лукашэнкі. Саннікаў адказаў, што абсалютна неапраўданым, бо не былі расследаваныя злачынствы гэтага рэжыму і, фактычна, адбылося апраўданне злачынцаў.

Сустрэча з Андрэем Саннікавым у рамках кніжкай выставы зноў адбудзецца ў суботу, 21 траўня, а 15-30 (Aleja Józefa Poniatowskiego 1, Stadion Narodowy, павільён 24Н).

На сустрэчы можна будзе задаць пытанні, купіць кнігу і атрымаць аўтограф аўтара.

You must be logged in to post a comment.