Beta

Конкурс на стыпендыю імя Лэйна Кіркланда ў Польшчы 2019/2020

01.11.2019

Абвешчаны чарговы адкрыты конкурс для кандыдатаў з шэрагу краін, у тым ліку Беларусі, на атрыманне стыпендыі імя Лэйна Кіркланда ў Польшчы 2019/2020 навучальным годзе.

Праграма адрасавана да маладых лідэраў i экспертаў, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Тэрмін складання заяў на стыпендыі Кіркланда 2019/2020 заканчваецца: 1 сакавіка 2019.

ХТО МОЖА ДАСЫЛАЦЬ ЗАЯЎКІ?
 эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання
 прадпрымальнікі, мэнэджэры
 лідары недзяржаўных арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы
 выкладчыкі ВНУ
 журналісты

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ:
 Эканоміка і кіраванне
 Адміністраванне/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова
навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя, адукацыя)
 Публічнае адміністраванне (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага
самакіравання)
 Права
 Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія)
 Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны
 Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога

усю інфармацыю можна знайсці тут і на сайце The Lane Kirkland Scholarship Program

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok