Beta

Крама ў Беластоку запусціла бясплатны аўтобус з Гародні

09.21.2015

outlet_BelastokOutlet Białystok запускае бясплатны 19-мясцовы аўтобусы з Гародні, які будзе ажыццяўляць рэйс кожную суботу. На першы рэйс ўжо няма месцаў, распавялі ў кампаніі „Трансагенцтва Фаварыт”.

 „Аўтобус запоўнілі літаральна за некалькі гадзін, – распавядае дырэктар „Трансагенцтва Фаварыт” Уладзімір Саўко. – Але яшчэ не факт, што ўсе, хто забраніраваў месца, паедуць. Калі б чалавек грошы заплаціў, то паехаў бы ці ў выпадку чаго прыйшоў вярнуць грошы за квіток.



Аўтобус будзе адпраўляцца з прыгараднай платформы № 24 аўтавакзала Гародні ў 7:00. У Беласток прыбывае ў 9:00. Беларусам даюць тры гадзіны на наведванне крамы, затым аўтобус адпраўляецца ў Гародню. 

– Аўтобус ня будзе заязджаць у іншыя крамы. І павінен вярнуцца ў Беларусь з той жа групай пасажыраў, якія і выязджалі, – у адваротным выпадку, верагодна, стратай будзе займацца польская паліцыя, – удакладнілі ў кампаніі.

 У жадаючых скарыстацца бясплатным аўтобусам павінны быць дзейсныя візы.

Пакуль дакладна вядома пра тры рэйсы па маршруце Гародня – Outlet ł – Гародня 19, 26 верасня і 3 кастрычніка. Ці будзе ездзіць бясплатны аўтобус у далейшым, невядома.

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok