Beta

Купалле. Ноч агня і вады.

06.30.2016

КупаллеШаноўныя сябры! 2 ліпеня а 17:00 запрашаем вас да супольнага святкавання Купалля! Будзем таньчыць, спяваць, паліць вогнішча, рабіць грыль і весела бавіць час разам! (месца сустрэчы – Plaża Most Poniatowskiego).

Вас чакае:

– купальскае вогнішча;

–  музыка і спевы;

– традыцыйныя танцы  і гульні;

– fireshow – у выкананні прафісійнага тэатру вагня Lumen.

Увага: арганізатар не забяспечвае ежы а ні напояў, кожны забяспечвае сябе сам і па сваім густе. На месцы будзе грыль, вугаль, распалка і шмат пазітыву!

Чакаем усіх, хто хоча таньчыць і сустрэць світанак! 

Па розных пытаннях можна звяртацца да Марты/Marty праз facebook альбо па тэлефоне 883-896-951 (па-беларуску, j.polski, english).

Далучайцеся ў facebook. 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok