Beta

Курсы беларускай мовы ў Варшаве – запрашаем!

10.08.2018

У Беларускім доме адчыніла свае дзверы Школа Беларускай Мовы. На яе базе пачынаецца набор дзетак на моўныя курсы “Смачнай мовы”. Збіраем дзве групы дзяцей – адна для дашкольнікаў, а другая для дзетак школьнага ўзросту.

Мэты курсаў:
• узбагаціць слоўнікавы запас;
• развіць звязнае вуснае маўленне;
• далучыць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбіць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі і фальклорам.


Наша задача – зрабіць працэс навучання цікавым і займальным. Менавіта таму мы ствараем умовы для творчасці.
Як будуць праходзіць заняткі?
• тэматычныя заняткі працягласцю 1 гадзіна (60 хв.);
• вучым беларускую мову праз гульні, бо дзякуючы ім хутка адбываецца набыццё новых ведаў і фарміраванне на іх аснове ўменняў і навыкаў. Менавіта гульні садзейнічаюць павышэнню цікаўнасці да вучэбнага матэрыялу;
• выкарыстоўваем на занятках (на выбар дзяцей) і іншыя віды творчасці (лепка, маляванне, размалёўкі).


Які кошт заняткаў і якая працягласць?
Месяц заняткаў каштуе 100 злотых. Заняткі праходзяць раз на тыдзень. Дадаткова (бясплатна) будуць арганізоўвацца цікавыя вечарыны і кінапрагляды для дзетак і іх бацькоў. Заняткі пачнуцца пасля таго, як збяруцца групы.
Уся неабходная літаратура і матэрыялы для заняткаў уключаны ў кошт.


Запіс і больш падрабязнай інфармацыі тут:
bd.kursy@gmail.com
тэл. 577 177 147

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok