Beta

Курсы польскай мовы ў Варшаве

02.07.2019

Беларускі Дом запрашае ўсіх жадаючых на інтэнсіўны курс польскай мовы для падрыхтоўкі да здачы дзяржаўнага экзамена на ўзроўні В1 (egzamin certyfikatowy z języka polskiego jako obcego).
Весці курс будзе выпускніца Варшаўскага ўніверсітэта, магістр польскай філалогіі Пані Ліза.
!Патрабаванне: веданне польскай мовы на ўзроўні В1
❓Што ўключае наш курс?
– практыкаванні на развіццё маўлення
– паўтарэнне і замацаванне граматыкі польскай мовы
– азнаямленне слухачоў з патрабаваннямі да экзаменацыйнай працэдуры
– напісанне пробных тэстаў
❓Калі пачатак курса?
22 лютага
❓Якая працягласць?
8 заняткаў па 1,5 гадзіны
❓Колькі чалавек у групе?
Не больш за 10
❓Які кошт курса?
240 злотых
❓Калі праходзяць заняткі?
А 18.30 у буднія дні, у суботу – а 15.00
Запіс і больш падрабязная інфармацыя тут:
📩bd.kursy@gmail.com
📞577 177 147

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok