Beta

Легендарнаму грамадскаму дзеячу Барысу Кіту — 106 гадоў

04.06.2016

Барыс Кіт Сёння спаўняецца 106 гадоў беларускаму навукоўцу і выбітнаму грамадскаму дзеячу Барысу Кіту. Яго дзяцінства і маладосць прайшлі ў Беларусі, дзе ён займаўся педагагічнай і асветніцкай дзейнасцю. Напрыканцы Другой сусветнай вайны Барыс Кіт вымушаны быў эміграваць на Захад — спачатку ў Нямеччыну, а затым у Злучаныя Штаты. Там ён змог цалкам раскрыць свой навуковы патэнцыял. Барыс Кіт у свой час займаўся даследаваннямі ў галіне астранаўтыкі, фізікі, хіміі і матэматыкі, быў заслужаным прафесарам Мэрылэндскага ўніверсітэта.

Таксама Барыс Кіт займаўся грамадскай дзейнасцю і дапамагаў беларусам у эміграцыі. У 1970-х гадах ён пераехаў у Нямеччыну і дагэтуль жыве ў Франкфурце-на-Майне ў доме састарэлых. Нягледзячы на свой век, Барыс Кіт не губляе бадзёрасці і аптымізму.

Нямецкі гісторыі і філосаф Фелікс Акерман напісаў у Фэйсбуку пра тое, як напярэдадні стэлефаноўваўся з імяніннікам. “Я патэлефанаваў яму сёння ў дом састарэлых у Франкфурце-на-Майне. Ён зняў слухаўку і сказаў мне з вялікай іроніяй: “Я ўсё яшчэ жывы. Ніколі не ведаеш, што будзе далей. Я бачыў усё ў сваім жыцці і я спадзяюся, заўтра будзе вялікае свята. Калі ласка, перадайце маё шанаванне ўсім людзям, якія дбаюць пра Беларусь!”

euroradio.fm

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok