Beta

Loesje у Беларускім Доме

10.08.2018
5 верасня ў Беларускім доме праходзіў семінар, які дапамог удзельнікам даведацца хто, або што такое Loesje.
Адразу ж пры ўваходзе ў памяшканне ўдзельнікі ўбачылі шмат белых плакатаў з чорнымі надпісамі на сцяне з подпісам Loesje. Гэта былі розныя слоганы, якія прымушалі на некаторы час задумацца і параўнаць іх са сваім рэальным жыццём. У гэтым уласна і складаецца мэта Loesje. Некаторыя тэксты заклікаюць задумацца, некаторыя – проста ўсміхнуцца. Асноўная іх функцыя заключаецца ў тым, каб прымусіць людзей, якія маюць у гэтым патрэбу, думаць і здзяйсняць самастойныя крокі. Гэтыя слоганы нясуць у сабе крэатыўнасць, пазітыўную крытыку, ідэі і думкі, якія закранаюць актуальныя тэмы.
Падчас семінара ўдзельнікі выконвалі розныя заданні, якія дапамагалі прыслухацца да сябе і адпачыць ад працоўнага тыдня ў пятніцкі вечар. Удзельнікі прыдумлялі асацыяцыі да словаў, пісалі цэлыя апавяданні з, як здавалася на першы погляд, несумяшчальных словаў, абменьваліся думкамі і абмяркоўвалі сур’ёзныя сацыяльныя праблемы. Кожны з прысутных распавядаў аб праблемах, якія яго цікавяць і якія на яго думку варта вынесці на агульнае абмеркаванне. Усё праходзіла ў мілай і прыемнай абстаноўцы, дзе малазнаёмых людзей зблізілі агульныя тэмы і ідэі, усе паспелі падзяліцца сваім жыццёвым вопытам, які, напэўна, быў карысны для іншых удзельнікаў семінара. Пад канец семінара, дзякуючы сумеснай працы, нам удалося стварыць свае тэксты і слоганы, якія магчыма неўзабаве з’явяцца на нашых вуліцах.

 

Лізавета Кочман для Беларускага Дома
Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok