Beta

“Люстрацыя для Беларусі” у Беларускім Доме

04.15.2016

Люстрацыя для Беларусі

Шаноўныя сябры!

Шчыра запрашаем вас на прэзентацыю кнігі “Люстрацыя для Беларусі”, якая адбудзецца 21 красавіка ў 17:00 у Беларускім Доме па адрасе: ul, Wiejska 13, lok. 3.

Вашай увазе будзе прадстаўлены праект Канцэпцыі люстрацыі ў Беларусі як умовы пераходу ад аўтарытарызму да дэмакратыі, а таксама – матэрыялы канфэрэнцыі па люстрацыі, якая адбылася ў Менску, меркаваньні вядомых беларусаў пра неабходнасьць і задачы люстрацыі ў Беларусі, а таксама міжнародныя дакументы па правох чалавека і пераадоленьні таталітарнай спадчыны.

У прэзентацыі кнігі і дыскусіі возьмуць удзел сябры грамадзкай ініцыятывы “Люстрацыя для Беларусі” Валянціна Сьвяцкая і Вацлаў Арэшка, а таксама прадстаўнік фундацыі “Wolność i Demokracja” былы намесьнік амбасадара Польшчы ў Беларусі Марэк Буцька i намесьнік дырэктара аддзелу Люстрацыі Інстытуту Нацыянальнай Памяці Радослаў Петэрман. 

 

 

Беларускі Дом

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok