Beta

Магілёўскі дзіцячы хоспіс шукае дапамогі ў Польшчы

01.10.2018

Дзіцячы Хоспіс у МагілёвеУ Беларускім Доме ў Варшаве адбылася дабрачынная сустрэча для Магілёўскага дзіцячага хоспіса. Дзіцячы хоспіс з’яўляецца грамадскай арганізацыя і цалкам фінансуецца за кошт дабрачынных ахвяраванняў. Супрацоўнікі хоспісу апекуюцца каля трыццаццю цяжкахворымі дзеткамі ў Магілёве. 

 Алена Болдзіна: — Калі сутыкаешся з такім дыягназам, гэтая дапамога ў выглядзе фінансавых ці матэрыяльных сродкаў, ці нейкіх забавак у нейкай ступені можа нівеляваць гэтыя боль і цяжар.

Пасля Чарнобыльскай аварыі дзіцячая анкалогія значна памаладзела. Беларускі Дом у Варшаве стаў партнёрам Магілёўскага дзіцячага хоспіса, гаворыць сустаршыня Беларускага Дому Уладзімір Кобец: — Мы адкрылі адмысловы рахунак для добраахвотных ахвяраванняў на карысць хоспісу. Кожны, хто не жыве ў Беларусі, хто жыве за мяжой, можа пералічыць грошы на рахунак Беларускага дому. Гэтыя грошы пойдуць у Беларусь і мы будзем справаздачыцца за кожную залатоўку, кожны грош гэтай дапамогі. Магілёўскі дзіцячы хоспіс у гэтым годзе адзначае сваё дзесяцігоддзе. Пра патрэбы дзіцячага хоспіса можна даведацца на ягоным сайце.

Вы можаце дапамагчы дзецям пералічыўшы грошы на наш рахунак: 

Fundacja Białoruski Dom
KRS 0000419553
IBAN PL 03 1160 2202 0000 0000 0002 4468 1407
SWIFT: BIGBPLPW
Darowizna na cele statutowe-Hospicjum dla dzieci
МЫ БУДЗЕМ ВЕЛЬМІ ЎДЗЯЧНЫ ВАМ ЗА ДАПАМОГУ!!! 

тэкст http://radyjo.net/

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok