Beta

Марыя Роўда: “Беларусь была, ёсць і будзе”

05.21.2016

У Беларускім доме ў Варшаве прайшоў літаратурны вечар. На імпрэзе была прадстаўлена новая кніга Марыі Роўда “Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі”, а таксама зборнік вершаў Насты Кудасавай з Рагачова “Невымаўля”.

Марыя Роўда пісь2016-05-21_rouda_kudasavaменніца, перакладчык і выкладчык Менскага лінгвістычнага ўніверсітэта. У зборнік увайшлі лірычная аповесць “1896”, аповед пра віленскі перыяд у беларускай культуры “Чорныя лініі”, а таксама аповесць “Настаўнік заўжды вінаваты” у якой ідзе гаворка пра лёс асобнага шляхецкага роду з Магілёўшчыны. Кажа аўтарка:

– Задача апошніх двух аповесцяў “Чорная лінія” і “Настаўнік заўжды вінаваты” паказаць, што Беларусь паўстала не ўчора, і не ў 1918 годзе, і не ў 1945. Гэта геапалітычная адзінка, якая мае моцную, цікавую культуру, традыцыі, у якой распрацаваная мова, на якой былі напісаныя важныя дакументы, што гэта краіна, якая трымаецца на пэўных людзях, якія нікуды не зніклі. Яна была, яна ёсць, і будзем спадзявацца, што будзе.

Наста Кудасава з Рагачова, якая прэзентавала свой трэці зборнік “Маё нявымаўля”, распавяла, што піша вершы з 6 гадоў і гэта для яе натуральны стан рэчаў:

– Шчыра кажучы я проста пішу, гэта плынь, я пішу, пішу, пішу, і ў пэўны момант неяк ўсё гэта так закругляецца ў кнігу. Яны складваюцца самі, проста я пішу, гэта натуральны працэс, у нейкі момант ты разумееш, што з гэтага ўсяго складаецца зборнік у якога ёсць нейкая назва, канцэпцыя, і проста прыйшоў час, прыспеў.

Пасля Беларускага дома літаратаркі накіруюцца з прэзентацыямі на вялікі кірмаш кніг, які праходзіць на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве. На гэтым мерапрыемстве, як і штогод, ёсць павільёны беларускай літаратуры.

2016-05-21_rouda_kudasava_fota-1

 

 

 

 

 

 

 

Адам Завальня,

Беларускае Радыё Рацыя,  Фота аўтара

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok