3
Жні

2018

«Месца Беларусі ў Еўропе» – летняя школа Руху «За Свабоду» прайшла ў Варшаве пры арганізацыйнай падтрымцы Беларускага Дома.

Сёлета школа Руху «За Свабоду» адбылася ў Варшаве. «Беларускі Дом» арганізаваў польскую частку праграмы і мерапрыемствы для беларускай моладзі. У гэтым годзе летняя школа прайшла пад назвай «Месца Беларусі ў Еўропе» і, нягледзячы на варшаўскую спёку, мела вельмі насычаную і актыўную праграму ад світанку да заходу.

Прадстаўнікі беларускай моладзі мелі ўнікальную магчымасць наведаць Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы, рэдакцыю Белсата, Амбасаду Каралеўства Нідэрландаў, сустрэліся з Адамам Ліпіньскім – міністрам канцэлярыі прэмьера Польшчы, паўнамоцным прадстаўніком Урада па справах грамадзянскай супольнасьці і пытаннях раўнапраўя, намеснікам старшыні Парламенцкай групы польскага Сейму па Беларусі, наведалі прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Польшчы, а таксама Сейм і Сенат Польшчы, дзе задалі шэраг цікавых пытанняў спікеру Сенату Польшчы Станіславу Карчэўскаму і абмеркавалі еўрапейскія перспектывы Беларусі.  

Processed with VSCO with c1 preset

Processed with VSCO with c1 preset

Асобую ўвагу ўдзельнікаў школы Руху «За Свабоду» прыцягнулі сустрэчы з польскай моладдзю якая актыўна займаецца палітыкай у рамках двух супрацьлеглых моладзевых арганізацый «Форум моладзі» урадавай партыі Закон і Справядлівасць і  «Маладыя дэмакраты» якія асацыююцца з апазіцыйнай партыяй Грамадзянская Платформа. Сустрэча ў гэтых грамадска-пралітычных аб’яднаннях адбыліся ў адзін дзень, што дазволіла прадстаўнікам беларускай моладзі даведацца, чым адрозніваюцца погляды іх польскіх аднагодкаў, з адного боку, тых якія падтрымліваюсць кіруючую партыю, а з другога тых, хто мае апазіцыйныя погляды на рэчаіснасць.

Processed with VSCO with c1 preset

 

Шмат новага беларусы таксама даведаліся пра грамадзянскі бюджэт на прыкладзе варшаўскага раёну Беляны падчас сустрэчы са намеснікам бурмістра раёну Беляны сп. Магдаленай Лерчак і Сільвіяй Лацэк – каардынатар па справах грамадзянскага бюджэту раёну Беляны, якія расказалі, як вылядае Варшаўскае раённае самакіраванне, як яго жыхары могуць зрэалізаваць свае грамадскія праэкты для паляпшэння камфорту жыцця жыхароў і  інфраструктуры раёну і гораду за кошт раённага бюжэту.

be3c0954-8c4b-43b5-8570-ce9344f9d3c8

Трэба адзначыць, што сёлета група была асабліва цікаўная і актыўная  і на кожнай сустрэчы не адпускалі прадстаўнікоў польскай улады, установаў, інстытутаў ці моладзевых грамадскіх арганізацый Польшчы, пакуль не пачулі адазы на ўсе свае пытанні.

Processed with VSCO with c1 preset

Уражанні ўдзельнікаў ад летняй школы Руху «За Свабоду» наступныя:

«Неабходна адзначыць, што галоўная мэта Школы – не толькі інфармаваць яе ўдзельнікаў і ўдзельніц аб асноўных трэндах сусветнай геапалітыкі праз прызму Беларусі, але і натхніць на далейшыя дзеянні і праекты, якія паспрыяюць развіццю Беларусі як самастойнага суб’екта сусветнай палітычнай арэны»

Павал

«Уражанні ад школы вельмі пазітыўныя. Па-першае, само існаванне “Руху” і “Беларускага дому” – гэта прыемнае адкрыццё. Па-другое, не можа не ўражваць узровень арганізацыі і грунтоўнасць да падыходу, імкненне ахапіць як мага больш, прычым так, каб якасць не саступала колькасці. Па-трэцяе, атмасфера. Мне падаецца, ёсць нешта ў тым, каб рабіць такія школы выязднымі: гэта файная магчымасць не таўкці ваду ў беларускім балотцы, а глянуць на яго збоку, зверху ці яшчэ пад-якім небудзь цікавым ракурсам. Так ёсць шанс заўважыць тое, чаго мы не бачым, калі знаходзімся ўнутры»

Крысціна

«Праграма вельмі цікавая і насычаная, за што шчыры дзякуй арганізатарам. Змены ў Беларусі няўхільныя, а для іх трэба быць падрыхтаванымі. Паглядзець “як там справы ў суседа” было вельмі цікава. Здзівіла тое, як улады могуць быць адкрытымі з людзьмі, сваімі выбаршчыкамі. Дзякуй за цікавы досвед, толькі нашымі  агульнымі сіламі мы зробім з “астраўка стабільнасці” краіну нашых мараў»

Міхась

«Вельмі ўдзячна лёсу і арганізатарам за такі незвычайны і насычаны тыдзень! Дзякуючы школе атрымала веды і досвед, які б ніколі не атрымала самастойна – пабачыла сістэму кіравання Польшчы, пазнаёмілася з рознымі поглядамі палітычных партый, больш даведалася пра сучаснае становішча Польшчы знутры, і самае галоўнае, што кожны ўдзельнік меў права выказацца і атрымаць адказы на самыя “некамфортныя” пытанні. Ужо адчуваю, што ўдзел у школе дасць свой штуршок, каб працягваць вучыцца, здзяйсняць смелыя мары, спрабаваць паляпшаць жыццё Беларусі і неяк ўплываць на перамены. Вялікі дзякуй Руху “За Свабоду!” і “Беларускаму дому” за новыя магчымасці!»

Анастасія

«Гэты тыдзень быў адным з самым насычаным за усё лета, столькі інфармацыі і сустрэч напэўна было магчыма атрымаць за месяц. Вельмі хочацца падзякаваць арганізатарам за такую добра праведзеную школу, ад якой хоць усё мы напэўна звярнуліся вельмі стэмленнымі, но зате з цэлый багажом эмоцый. Больш за усё канешне спадабалася разнастайнасць праграммы: ад сустрэчы з польскімі чыноўнікамі розных рангу, да вячэр у рэстарацыях грузінскай кухні, гэта было нечакана. Вялікі дзякуй усім хто меў дачыненні да гэтага праекта: “Беларускаму дому”, “Руху за свабоду”, удзельнікам. Было вельмі файна! Дзякуй!»

Кірыл

“Школа была вельмі карыснай, а ўражанні выключна пазітыўныя! Насычанасць праграмы дала магчымасць падрабязна пазнаёміцца з сітуацый у польскай палітыцы і даведацца пра становішча грамадзянскай супольнасці. Сустрэчы з польскімі чыноўнікам, наведванне міністэрстваў, візіт у амбасаду Нідэрландаў сталіся надзвычай цікавымі мерапрыемствамі, каторыя паказалі як працуюць дзяржаўныя органы ў розных сферах жыцця грамадства. Зразумела, што адразу параўноўваеш з беларускай сітуацыяй: бязглуздымі рашэннямі чынавенства, неразуменнем як і куды павінна рухацца краіна. Знаёмства з “Беларускім Домам” для мяне таксама сталася прыемным адкрыццём і важнымі кантактамі”

Олек

“Нягледзячы на культурную блізкасць (ды і гістарычную), Польшча і Беларусь – гэта на дадзены момант дзве ледзь не палярныя краіны. Перакананне гэтае прыйшло праз уласны досвед, дзякуючы Летніку Руху за Свабоду – абсалютна ўнікальнай падзеі ў маім жыцці. Чым жа здзівіла Варшава? На вуліцы мы за ўвесь час толькі адзін раз пабачылі міліцыянтаў (якія называюцца неяк па-іншаму). Тое адчуванне, калі такая асоба, як спікер Сенату Польшчы жартуе і ўсміхаецца простым студэнтам з Беларусі. Паспрабуйце ўявіць аднаго з “шэрых касцюмаў” па тэлебачанню з сяброўскай усмешкай на твары. Занепакоенасць экалагічнай сітуацыяй. І гэта тычыцца ўсіх: ад партый да простых людзёў на вуліцы, якія карыстаюцца роварам і носяць экаторбы. Але самае важнае і няпростае адкрыццё: Беларусь – аўтарытарная дзяржава. Не “ўнітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава”, а менавітааўтарытарная. І самае страшнае – гэта тое, што людзі баяцца. І баяцца моцна. Гэта наша вечнае “мая хата з краю”. Як перавыхаваць народ? Відаць, паказаць, што такое змены і чаго яны нам каштуюць. Паказаць, што недзе там, у краіне, куды беларусы ездзяць на закупы, ёсць таямнічая рэч – “свабода слова” – і людзі не саромеюцца ёй карыстацца. Дзякуй усім удзельнікам за магчымасць пабыць у асяродку незвычайна таленавітых і разумных людзёў, якія будуць змяняць (і ўжо змяняюць) гэту краіну!”

Вераніка

Летняя школа для беларускай моладзі адбылася ў Варшаве 25-30 ліпеня, арганізатары школы Рух «За Свабоду» і «Беларускі Дом», пры фінансавай падтрымцы Міжнароднага фонду Салідарнасці.

Processed with VSCO with c1 preset

You must be logged in to post a comment.