Beta

Мінск у Варшаве, літаратурны вечар

05.13.2015

16 траўня (субота) а 19:00 адбудзецца сустрэча са знанымі беларускімі літаратарамі – Ігарам Бабковым і Артурам Клінавым. Чытанні, дыскусія і трохі беларускага экзістэнцыялізму – у камплекце.

Ігар Бабкоў – паэт і філосаф. Аўтар трох паэтычных кніг, а таксама кнігі нарысаў “Каралеўства Беларусь: вытлумачэнне руінаў”. У 2009 годзе Ігар Бабкоў увайшоў у фінал літаратурнай прэміі Цэнтральнай Еўропы Angelus (Уроцлаў, Польшча) за раман “Адам Клакоцкі і ягоныя цені”. У 2013 годзе раман Ігара Бабкова “Хвілінка” атрымаў прэмію Ежы Гедройця і быў перакладзены на славацкую мову.

Артур Клінаў – беларускі мастак, літаратар, фатограф і галоўны рэдактар часопіса “pARTisan”. Ягоны раман “Мінск: Горад Сонца” быў перакладзен на нямецкую, шведскую, расійскую, вугорскую, польскую і французскую мовы. Ягоны раман “Шалом” быў перакладзены на расійскую мову.

Месца сустрэчы: OSIR cycle culture cafe (ul. Tamka, 40)

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok