Beta

Міжнародная канферэнцыя з цыкла “Польска – беларускія літаратурныя і моўныя сувязі”

02.19.2019

Кафедра бларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта запрашае на чарговую Міжнародную канферэнцыю з цыкла “Польска – беларускія літаратурныя і моўныя сувязі”, прысвечаную праблемам двухбаковых адносінаў, якія склаліся на працягу доўгіх стагоддзяў.

Планаваная канферэнцыя, падобным чынам як і папярэднія з гэтага цыкла, адбудзецца пад знакам супольных польска-беларускіх літаратурных і моўных дачыненняў, гэта значыць таго, што аб’ядноўвае нашыя народы. Моўнае і культурнае суседства вядзе да свайго роду дыялогу, узаемадзеяння, інтэграцыі і ў выніку да ўзнікання новых, адметных каштоўнасцяў. У сваю чаргу захаванне спадчыны продкаў, зберажэнне традыцый стварае культурную самабытнасць супольнасці, якая складаецца з матэрыяльнай спадчыны продкаў, а таксама выпрацаваных імі мадэляў паводзінаў і сістэмы каштоўнасцяў..
Даследчыкі з Польшчы, Беларусі і іншых краін будуць мець магчымасць прадставіць апошнія навуковыя дасягненні на пленарным пасяджэнні, а таксама падчас працы ў трох секцыях: літаратуразнаўчай, мовазнаўчай і гісторыка-культуразнаўчай.

Падрабязней на сайце: www.kb.uw.edu.pl

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok