Beta

Мове Нанова быць!

02.12.2016

Удзельнікі першых заняткаў курсу беларускай мовы Мова Нанова, арганізаваных Стасем Раманчуком ў Беларускім Доме, падзяліліся сваімі першымі ўражаннямі.

Максім Чарняўскі:

“Мне вельмі спадабаліся заняткі. Гэта цудоўная ідэя ўвогуле, таму што не хапае ў Варшаве беларускіх ініцыятываў, тым больш па мове. Быў вельмі ўражаны іспанкай, якая ведае беларускую мову лепш за адсоткаў 90 беларусаў. А таксама палякам, які так добра гутарыў па-беларуску, што я не падумаў, што гэта паляк, пакуль ён не сказаў, што ён паляк. Вельмі рады. Буду хадзіць на заняткі.”
Movananova_Maksim

Стась Раманчук:

Movananova_Stas“Уражанняў шмат. Я заўжды хвалююся падчас публічных выступаў. Тэхнічна ўсё было яшчэ не найлепей задбана, ёсць над чым працаваць. Думаю, калі ў тэхнічным плане забяспечым усе як належыць, то і ўпэўненасць будзе вышэйшая. Што датычыць людзей, якія прыйшлі, я не ведаў, чаго чакаць, ці прыйдзе 5 чалавек, ці сто. Таму быў гатовы на ўсё. Частка людзей мне была знаёмая, з іншымі пазнаёміліся толькі зараз. Шмат цікавых людзей, мяне крышку ўразіла колькасць філолагаў-беларусістаў, я спужаўся, што буду для іх не аўтарытэтам і ляпну якую дурноту. Але гэта добра, што яны далучыліся, лічу на іх дапамогу ў далейшым.”

Movananova_JanuszЯнуш Гаўрылюк:

“Першыя варшаўскія курсы Мова Нанова паказалі, што ў сталіцы Польшчы ёсць патрэба такіх курсаў. Прысутных можна падзяліць на 3 групы: 1) беларускомоўныя, вядомыя твары, якія бываюць на ўсіх беларускіх мерапрыемствах у Варшаве; 2) рускамоўныя беларусы, якія жывуць у Варшаве (працуюць або вучацца) – і толькі тут на чужыне адчулі патрэбу валодання беларускай мовай; 3) палякі плюс іншыя замежнікі, якія закаханаыя ў беларусках ды Беларусі, і менавіта каханне стымулюе іх вучыцца мове Купалы. Ініцятыва мае шанец на поспех калі кожная новая сустрэча будзе таксама сустрэчай з цікавым госцем і тэмай. Апрача таго сама вучоба патрабуе мовазнаўчага аўтарытэту, які адкажа на пытанні, якія тычацца граматыкі, вымаўлення і лексікі. Таму што першыя заняткі паказалі што другая і трэцяя група рэальна патрабуюць адукацыі. А першая група, якая карыстаецца беларускай мовай, аднак не філалогіі, і я адчуў у часе заняткаў недахоп настаўніка, які аўтарытэтна і канкрэтна адкажа на пытанні якія тычацца беларускай мовы. У Варшаве у якой жывуць тысячы беларусаў і ёсць сотні тых, хто сімпатызіруе беларускай культуры, бачу вялікі патэнцыял развіцця праeкта Мова Нанова.”

Movananova_Aliaksandra Аляксандра Шапялевіч:

“Я неверагодна ўсцешана, што нарэшце ў Варшаве з’явіліся такія курсы. Жыву ў Варшаве ўжо некалькі год і адчуваю, што патрэба ў такіх курсах ёсць, але не было ініцыятара арганізаваць. Цудоўна, што прыйшло так шмат людзей, такіх розных і ўсіх аб’яднала беларуская мова. Украінцы, палякі, беларусы – усе аб’ядналіся ідэяй вучыць нашу родную мову, гэта цудоўна. Спадзяюся, што гэта толькі пачатак і наступным разам нас будзе яшчэ больш!”

Movananova_KastusКастусь Іваноў:

“Было цікава! Прыемна, што прыйшло людзей больш, чым я думаў і не толькі беларусы. А што пра самі курсы – цяжка казаць, бо заняткі уводныя і інфармацыі амаль не было. Думаю пасля наступнага больш змагу сказаць.”

Віктар Шукеловіч:

“Файна, што нават за мяжой беларусы маюць асяроддзе, дзе могуць камунікаваць на роднай мове ды яе дасканаліць. Шмат хто кажа, што не можа перайсці на беларускую мову, бо бракуе асяроддзя, няма з кім размаўляць. Курсы “Мова нанова” ёсць такім асяроддзем, яны даюць шанец знайсці аднадумцаў, весела правесці час ды ўзбагаціцца інтэлектуальна. Веданне любой мовы ўзмацняе інтэлект, тым больш веданне мовы не чужой, мовы краінMovananova_Viktarы, з якой паходзіш. Гэта вельмі патрэбная і перспектыўная праца.Бо цяпер узмацнілася цікавасць беларусаў да сватх каранёў І перадусім да мовы як да аднаго з галоўных чыннікаў уласнай тоеснасці. Што гэтая справа патрэбная, сведчыць вялікая колькасць маладых асоб, якія прыйшоі на курсы.”

Беларускі Дом

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok