Beta

Мы памятаем!

09.16.2015

my pamiataem_16Яны былі выкрадзеныя 16 гадоў таму. Вінаватыя ў злачынстве дагэтуль не пакараныя.

Увечары 16 верасня 1999 г. палітык Віктар Ганчар, які першапачаткова быў у камандзе Аляксандра Лукашэнкі, і ягоны сябар прадпрымальнік Анатоль Красоўскі прыехалі ў лазню, размешчаную ў Менску на вуліцы Фабрычная, 20. Апошні раз іх бачылі прыкладна а 22.35, калі абодва выйшлі з будынка і селі ў «Джып-Чэрокі», які належаў Красоўскаму, піша БелаПАН.

Крымінальную справу паводле факта знікнення Ганчара і Красоўскага распачала пракуратура Менску. Паводле звестак следства, пры аглядзе прылеглай тэрыторыі былі знойдзеныя аскепкі пластмасавых рассейвальнікаў святлосігнальных прыбораў аўтамабіля, сляды тармажэння аўтамашыны і яе ўдару аб дрэва, а таксама сляды крыві. Вынікі генатыпаскапічнай экспэртызы паказалі, што паходжанне знойдзеных на месцы здарэння слядоў крыві ад Красоўскага выключаецца, а ступень дакладнасці дадзеных аб паходжанні плям крыві ад Ганчара складае 99,6%. Аналіз сабраных паводле справы довадаў, у тым ліку паказанняў сведак, дае падставу меркаваць, што Ганчар і Красоўскі былі гвалтоўна выкрадзеныя невядомымі асобамі.

Прадстаўнікі апазіцыі, родныя зніклых і міжнародная грамадскасць мяркуюць, што Ганчар і Красоўскі былі выкрадзеныя паводле палітычных матываў, і падазраюць у датычнасці да гэтага злачынства вышэйшых службовых асобаў краіны.
Юрыст РГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» (БХК) Гары Паганяйла мяркуе, што ўлады не зацікаўленыя ў расследаванні гэтай справы. «Не сакрэт, што гэта было не проста знікненне, Ганчар і Красоўскі былі забітыя, – кажа ён. – Непрыняццем належных мер да расследавання гэтай справы ўлады дэманструюць сваю датычнасць да іх знікнення».
На думку юрыста БХК, рэальнае расследаванне гэтай справы можа аднавіцца толькі ў выпадку змены існай улады.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok