Beta

Мы салідарныя! Мы памятаем!

04.16.2015

16avva16 кастрычніка 2005 года прадстаўнікамі грамадскай супольнасці Беларусі прапанавлі правесці Дзень Салідарнасці з палітвязнямі, зніклымі апазіцыянерамі, іхнымі сем’ямі, незалежнымі журналістамі.

Доўгі час існавала традыцыя запальвання свечак кожны 16 дзень месяца на 15 хвілін як сімвал сваей салідарнасці.

Сення сваю салідарнасць магчыма праявіць шматлікімі спосабамі, выбар за намі.

Мы бы хацелі нагадаць, што гэта наша агульная справа – быць салідарнымі, памятаць.

Сення Беларусь мае:

Юрыя Завадскага ― экс-міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, генерал міліцыі ― выкрадзены 7 траўня 1999 года.

Віктара Ганчара ― віцэ-спікер Вярхоўнага савета 13-га склікання ― выкрадзены 16 верасня 1999 года разам са сваім сябрам, прадпрымальнікам Анатолем Красоўскім.

Зміцера Завадскага ― журналіст, тэлеаператар ― выкрадзены 7 ліпца 2000 года.

пропавшие

Дагэтуль нічога невядома пра іх лёс. Следства аб іх знікненнях закрыты.

Мікалая Статкевіча – узяты пад варту з 20 снежня 2010 г., асуджаны 26 траўня 2011 г. судом Ленінскага раёна г.Менску па ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай,  пагромамі, падпаламі, знішчэньнем маёмасьці і узброеным супрацівам прадстаўнікам улады) да 6 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Рашэньнем суду ад 12 студзеня 2012 г. умовы адбыцця пакараньня былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі №17 у Шклове ў турму №4 г. Магілёва.

12 студзеня 2015 года этапаваны для далейшага адбыцця пакарання ў шклоўскую папраўчую калонію №17.

Зараз Мікалая Статкевіча чакае новы суд.

Адрас да ліставання: 213004 Магілёўская вобласць, г. Шклоў, папраўчая калонія № 17.

Мікалая Дзядка  узяты пад варту з 3 верасня 2010 г., асуджаны 27 траўня 2011 г. судом Заводскага раёна г.Менску па ч.2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) да 4,5 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Рашэньнем суду ад 5 сьнежня 2012 г. умовы адбыцця пакараньня былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі №17 у Шклове ў турму №4 г. Магілёва.

У лістападзе 2014 года на Мікалая Дзядка завялі новую крымінальную справу па 411-м артыкуле за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. 26 лютага 2015 года суд працягнуў яго зняволення на 1 год і 3 дні.

Адрас да ліставання: 212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма № 4.

p.zeki

Ігара Аліневіча – узяты пад варту з 29 лістапада 2010 г., асуджаны 27 траўня 2011 г. судом Заводскага раёна г.Менску па ч.2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства), ч.2 і ч.3 арт.218 КК (пашкоджаньне маёмасьці агульнанебяспечным спосабам і ў асабліва буйным памеры) да 8 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіўся ў калоніі №10 у Наваполацку, у ліпені 2014 года пераведзены у калонію “Віцьба-3”.

Адрас да ліставання: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п. Віцьба. ПК № 3.

Яўгена Васьковіча – узяты пад варту з 17 студзеня 2011 г., асуджаны 18 траўня 2011 г. судом Бабруйскага раёна і г.Бабруйску ч.2 арт.339 КК (злоснае хуліганства) і ч.3 арт.218 КК (пашкоджанне маёмасьці ў асабліва буйным памеры) да 7 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Рашэньнем суду ад 12 кастрычіка 2011 г. умовы адбыцця пакараньня былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі №15 у Магілёве ў турму №4 г. Магілёва. 12 кастрычніка 2014 года быў зноў пераведзены ў  калонію №15 у Магілёве

Адрас да ліставання: 212013, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ПК № 15, атрад №13.

p.zeki2

Арцёма Пракапенку – узяты пад варту з 17 студзеня 2011 г., асуджаны 18 траўня 2011 г. судом Бабруйскага раёна і г.Бабруйску ч.2 арт.339 КК (злоснае хуліганства) і ч.3 арт.218 КК (пашкоджаньне маёмасьці ў асабліва буйным памеры) да 7 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў калоніі №15 у Магілёве.

Адрас да ліставання: 212013, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ПК № 15.

Юрыя Рубцова – 6 кастрычніка 2014 года асуджаны судом Цэнтральнага раёну Менска па арт.391 Крымінальнага кодэкса (“Абраза судзьдзі або народнага засядацеля”) да 1 года і 6 месяцаў абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу №7. 22 сьнежня 2014 года накіраваны для адбыцьця пакараньня ў вёску Куплін Пружанскага раёна.

адрас да ліставання:225140, Брэсцкая вобл, Пружанскі раён, в. Куплін, папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №7.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok