Beta

На беларуска-літоўскай мяжы распавялі пра малы памежны рух

11.30.2015

Ales Zarembiuk_MRGАктывісты распавядалі аб перавагах бязвізавага рэжыму. Раней раздача інфармацыйных улётак адбылася на памежных пераходах у Кузніцы ды Баброўніках.

Сустаршыня Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк у інтэрв’ю «Радыё Рацыя» распавёў:

– Ёсць людзі, для якіх гэта мала цікава, перш за ўсё гэта тыя, якія маюць Карту Паляка і ў сувязі з гэтым маюць сталую візу ў Польшчу, якую можна падоўжыць ў кожны момант. Што да беларусаў, якія не маюць Карты Паляка, а гэта ўсё ж такі большасць беларусаў, бо дагэтуль выдадзена толькі 150 тысяч карт, жыхары Гарадзенскай, Берасцейскай абласцей – гэта 920 тысяч жыхароў, якія мелі б права ў выпадку старту пагаднення аб малым памежным руху карыстацца магчымасцямі атрымаць вось гэтую карту перасячэння мяжы ў рамках малога памежнага руху.

Алесь Зарэмбюк таксама адзначыў, што вынікі апытання паказваюць – інфармаванасць насельніцтва аб малым памежным руху палепшылася. Ён таксама прапануе афіцыйнаму Менску пачаць разам з палякамі і літоўцамі шукаць грошы на мадэрнізацыю памежных пераходаў, каб у выніку забяспечыць жыхарам памежжа магчымасць культурных, турыстычных, дзелавых і сямейных кантактаў.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok