Beta

Набор на моладзевы праэкт у Літве!

06.08.2018

“Беларускі Дом” аб’яўляе набор на праект “РАЗВІЦЦЁ МОЛАДЗЕВАЙ ПРАЦЫ І ДОСТУПУ МОЛАДЗІ ДА ПРАВОЎ І ІНФАРМАЦЫІ” пры падтрымцы The Council of Europe і European Youth Foundation, які пройдзе ў Паланзе (Літва) 10 – 15 верасня 2018г. Працоўная мова праекта – руская.

Калі ты:

◦ Лічыш, што актыўны ўдзел моладзі ў жыцці грамадства мае важнае значэнне?
◦ Верыш, што моладзь павінна мець доступ да сваіх правоў і да інфармацыі, ведаць пра свае магчымасці?
◦ Ведаеш, што ў кожнай краіне ёсць групы моладзі, якім больш складана атрымаць доступ да інфармацыі, актыўна ўдзельнічаць і развіваць свой патэнцыял?
◦ Лічыш, што моладзевыя арганізацыі адыгрываюць важную ролю ў развіцці актыўнага ўдзелу моладзі і забеспячэнні яе неабходнай інфармацыяй?
◦ Ты працуеш з моладдзю, хочаш удасканальваць свае навыкі і дапамагаць іншым?

Калі на гэтыя пытанні ты адказваеш “Так”, то запрашаем цябе ўдзельнічаць у праекце “Развіццё моладзевай працы і доступу моладзі да правоў і інфармацыі”

Мэта праекту

◦ Мэтай праекту з’яўляецца развіццё моладзевай працы і паляпшэнне доступу да правоў і інфармацыі моладзі, у тым ліку з недастаткова прадстаўленых груп: этнічных меншасцяў, мігрантаў, моладзі з аддаленых рэгіёнаў і сельскіх раёнаў, моладзі, якая знаходзіцца ў неспрыяльным эканамічным становішчы і інш.

Задачы праекту:

  • падрыхтаваць моладзевых работнікаў і развіць іх навыкі і кампетэнцыі ў такіх галінах, як моладзевая праца, моладзевая інфармацыя, адукацыя ў галіне правоў чалавека, распрацоўка праектаў; матываваць іх і даць магчымасць дзейнічаць у якасці мультыплікатараў;
  • палепшыць доступ моладзі да інфармацыі, даць неабходныя дакументы, матэрыялы і інфармацыю;
  • арганізаваць мерапрыемствы на мясцовым узроўні для прадастаўлення інфармацыі, навучання, і падтрымкі моладзевым работнікам і моладзі, асабліва з недастаткова прадстаўленых груп;

Вынік праекту

  • На рэгіянальных семінарах будуць абмеркаваны і распрацаваны мясцовыя мерапрыемствы для развіцця моладзевай працы і доступу моладзі да правоў і інфармацыі

Умовы ўдзелу:

Удзел у семінары бясплатны
◦ Арганізацыя пакрывае выдаткі на ежу і пражыванне

◦ Арганізацыя вяртае вам выдаткі на даезд да месца правядзення праэкту

◦ Перад тым, як набываць квіток, дачакайцеся пацверджання вашага ўдзелу ад арганізатараў

Калі ты дачытаў да канца і

◦ Бярэш на сябе адказнасць аб правядзенні мерапрыемства на лакальным узроўні

◦ Працуеш з моладдзю
◦ з’яўляемшся прадстаўніком нацыянальнай меншасці

◦ Табе 18 -30 гадоў

То запаўняй заяўку да 20 чэрвеня! 

Ў выпадку пытанняў, просім звяртацца па адрасе: dombelaruski@gmail.com

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok