15
Сне

2017

Відэа ролікі, зробленыя на моладзевым абмене Erasmus+

Прадстаўляем Вашай увазе відэа ролікі, якія зрабілі ўдзельнікі нашага моладзевага абмену ў рамках праэкту Erasmus+ у Беластоку на тэму нацыянальных меншасцяў, дыскрымінацыі і талерантнасці.

 

 

 

11
Сне

2017

Вечар нядзелі ў Беларускім Доме

Ужо сталася традыцыяй – вечаровыя канцэрты з удзелам Андруся Такінданга, беларускага музыкі, больш вядомага сваім удзелам у гуртах Рэха і Harotnica. У канцэрце прынялі ўдзел Ілля Фаляжынскі – малады выканаўца з Менску, пасьпеў прэзэнтаваць плыту “Схавацца ў туман”, а таксама EP “Ci voźmieš mianie?”, Аляксандр Салдаценка – музыка, які ўдала спалучае стылі, мовы і настрі; паэт бяз кнігі і музыка без гурта.
чытаць

11
Сне

2017

Стартавала школа ART STUDIO SANDROS

10 снежня ў Варшаве адкрылася школа малявання ART STUDIO SANDROS. Таленавітая, вядомая беларуская мастачка Ніка Сандрос правяла першыя заняткі сваёй Варшавўскай школы. Зараз школа месціцца ў Беларускім Доме. 
чытаць

8
Сне

2017

БД. Палітклуб. Вынікі года

Вынікі года15 сьнежня а 18:00 БД.Палітычны Клуб і вядучая Аліна Коўшык запрашаюць у Беларускі Дом у Варшаве на ul. Wiejska, 13/3 у добрай кампаніі татальна і нефармальна падвесьці вынікі 2017 года і зрабіць прагнозы на 2018.
чытаць

6
Сне

2017

Андрэй Ляховіч выступіў з лекцыяй у Беларускім Доме

5 сьнежня ў Беларускім Доме ў Варшаве палітычны эксперт, аналітык Андрэй Ляховіч выступіў з лекцыяй “Асноўныя тэндэнцыі ўнутранай і зьнешняй палітыкі ў Беларусі”.

Цягам двух гадзінаў беларусы Варшавы, госьці з Беларусі, польскія і беларускія эксперты, прадстаўнікі дыпламатычнана корпусу, журналісты мелі мачымасьць паглядзець прэзентацыю пра сітуацыю ў беларускім грамадзтве і грамадзянскай супольнасьці, а таксама праслухаць лекцыю аб супярэчнасьцях паміж групамі ў складзе ўлады і іх наступствы для ўнутранай і зьнешняй палітыкі Беларусі, сучасная сытуацыя і перспектывы адносінаў нашай краіны з Расеяй і Захадам.
чытаць

4
Сне

2017

Калядная Ялінка ў Варшаве!

Bielaruskaya Jalinka Дарагія дзеткі, бацькі, а таксама бабулі і дзядулі, беларусы Польшчы – і ўсе, хто цікавяцца Беларуссю!

Беларускі Дом у Варшаве сардэчна віншуе ўсіх з надыходзячымі Калядамі ды Новым Годам! І запрашае на КАЛЯДНУЮ ЯЛІНКУ!
чытаць

30
Ліс

2017

“Асноўныя тэндэнцыі ўнутранай і зьнешняй палітыкі ў Беларусі”

Liachovich5 снежня а 16:00 у Беларускім Доме адбудзецца лекцыя на тэму “Асноўныя тэндэнцыі ўнутранай і зьнешняй палітыкі ў Беларусі” Андрэя Ляховіча.
Асноўныя тэзісы лекцыі:

-Перамены у беларускім грамадзтве і грамадзянскай супольнасьці.
-Супярэчнасьці паміж групамі ў складзе ўлады і іх наступствы для ўнутранай і зьнешняй палітыкі.
-Сучасная сытуацыя і перспектывы адносінаў з Расеяй.
-Сучасная сытуацыя і перспектывы адносінаў з Захадам.
Шчыра запрашаем!

 

27
Ліс

2017

БД. Андэграунд

25 лістапада адбылася апошняя сустрэча ў 2017 годзе паэтычнага клубу “БД. Андэграўнд“. Сезон закрылі верашамі Аліны Шафікавай “Дзяўчыны з Чалябінска”.
чытаць

23
Ліс

2017

Беларускія кнігі ў Варшаве

targi
Беларускі Дом
запрашае! 

30 лістапада у Варшаве пачынае сваю працу традыцыйны штогадовы кірмаш гістарычнай кнігі.
Усе ахвотныя могуць азнаёміцца з навінкамі розных беларускіх выдавецтваў “Кнігазбор”, Limarius, ARCHE Галіяфы, “Тэхналогія”, “Янушкевіч” і іншыя. Пра планы і будучыя выданні можна будзе пагутарыць непасрэднв з прадстаўнікамі выдавецтв.

Кірмаш гістарычнай кнігі працуе з чацвярга па нядзелю (30.11—03.12) ў Каралеўскім палацы, Аркадах Кубіцкага (Zamek Królewski – muzeum,  Arkady Kubickiego).

Для наведвальнікаў кірмаш адкрыты з 10.00 па 18.00, уваход вольны.
Нумар стэнда Беларускіх выдавецтваў — 25.