28
Лют

2018

Варшаўскі Спеўны сход адбыўся ў Беларускім Доме

Варшаўскі Спеўны сходСумесныя спевы і практыкаванні з голасам. Першы Спеўны сход у Варшаве прысвяцілі памяці беларускага паэта і мастака Міхала Анемпадыстава. Аўтар культавага музычнага праекту “Народны альбом”, адзін са стваральнікаў беларускай рок-паэзіі. Спяваць тэксты Міхала Анемпадыстава варшаўскіх беларусаў вучыў Сяржук Доўгушаў.
чытаць

20
Лют

2018

БД Андэграўнд. Katya Piu Праліцца

BD-undegraund-24.02У гэтае імгненне мільён заходаў разліваецца за гарызонт… мільёны зорак падаюць, пакідаючы каму-небудзь надзею… з’яўляюцца мільёны новых жыццяў. У гэты момант, напярэдадні вясны, я хачу праліць на вас трохі сваіх фарбаў, пакінуўшы малюнкі з пачуццяў, эмоцый, трывог, радасцяў… Давайце ствараць разам, змешваць фарбы, натхняцца, суперажываць і цешыцца тут і цяпер…
______
чытаць

20
Лют

2018

Спеўны сход у Варшаве!

speuny shodУ Варшаве пачынаюцца Спеўныя сходы!

Прыйсці можа кожны жадаючы, каб пазнаёміцца і паспяваць разам беларускія песні.

Спеўны сход паспяхова дзейнічае ў Менску на працягу апошніх чатырох гадоў і збірае некалькі соцен наведавальнікаў.
чытаць

14
Лют

2018

Дзень Роднай Мовы з Валярынай Куставай

Дзень Роднай Мовы20 лютага а 19:00 гадзіне запрашаем беларусаў Польшчы і перадусім Варшавы, а таксама ўсіх неабыякавых да беларушчыны і беларускай мовы

Выказаць сваю неабыякавасць, падтрымаць традыцыю, салідарызавацца з Беларуссю – і напісаць Нацыянальную дыктоўку разам, паводле аднаго са знакавых тэкстаў БНР!
чытаць

9
Лют

2018

НАТА-Беларусь: павышэнне дасведчанасці дзеля даверу і стабільнасці

natto-konference15 лютага 2018 г. Беларускі Дом у Варшаве запрашае на міжнародную канферэнцыю NATO-Belarus: Better Awareness for Confidence and Stability / НАТА-Беларусь: павышэнне дасведчанасці дзеля даверу і стабільнасці, арганізаваную пры падтрымцы The German Marshall Fund of the United States.
чытаць

6
Лют

2018

Сацыяльная гульня “Іншы погляд” у Беларускім Доме

Іншы поглядВідавочна, вы ведаеце пра рознага кшталту сацыяльныя эксперыменты і даследванні. Пра гэта здымаюць фільмі, распавядаюць журналісты ды абараняюць дысертацыі. Але як гэта – быць часткай такога экперымента, часткай такой гульні? Адчуць сябе на месцы кагосьці іншага, прайсці ягоным шляхам, падумаць пра яго ці яе пачуцці ды лёс.

Захапляе, праўда?

Прымерыць на сабе чужую скуру можна будзе 16 лютага ў межаж сацыяльнай гульні “Іншы погляд”, якую арганізуе Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” разам з Беларускім Домам у Варшаве. Мы пашыраем сваю дзейнасць і імкнемся руйнаваць стэрэатыпы ў грамадстве рознымі цікавымі метадамі. Для таго, каб прыняць удзел у гульне, вам асабліва нічога не патрэбна акрамя жадання зруйнаваць свае стэрэатыпы і адчуць сябе на месцы іншага.

Зарэгістравацца на ўдзел трэба па спасылцы да 23:59 14 лютага. Майце на ўвазе, што колькасць месцаў можа быць абмежавана сыходзячы з узроўню вашай цікавасці. 

Запрашаем вас у Беларускі Дом (ul. Wiejska 13/3) 16 лютага а 18:00. Працягласць гульні – 2-3 гадзіны. Удзел бясплатны.

 Як адбываюцца гульні Жывой Бібліятэкі ў Менску можна паглядзець тут.

5
Лют

2018

Беларуская дыктоўка на UW

Беларуская дыктоўкаЗ нагоды Міжнароднага дня роднай мовы Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта ўпершыню арганізуе “Беларускую дыктоўку на UW”, якая адбудзецца 21 лютага 2018 года.
Запрашаем да ўдзелу!
чытаць

26
Сту

2018

Новы набор на курсы польскай мовы

 
polski-platne (1)У сувязі з вялікай зацікаўленасцю курсамі польскай мовы і з тэхнічнай немагчымасцю павялічыць групу бясплатных курсаў, ідучы насустрач патэнцыйным слухачам, Беларускі Дом пачынае семестр дадатковых – платных – курсаў польскай мовы з выкладчыцай пані Хеленай Смоляк ды запрашае ўсіх ахвотных на заняткі ў Варшаве па адрасе: ul. Wiejska 13, lok.3.

Паспяховае навучанне на курсах дазволіць Вам здаць дзяржаўныя сэртыфікацыйныя экзамены па польскай мове як замежнай (państwowe egzaminy certyfikatowe z języka polskiego jako obcego).

Мы набіраем дзве групы:
Узровень А1 (базавы)
Узровень А2

Курсы А1 будуць працягвацца 3 месяцы.
52 акадэмічныя гадзіны заняткаў.
Групы ад 5 да 10 чалавек.
Заняткі будуць праходзіць па НЯДЗЕЛЯХ, з 15:00 па 18:00 (2 заняткі па 1.5 гадзіны).
Кошт трохмесячных курсаў складае 490 злотых. Аплата аднаразовая за ўвесь курс.
Напрыканцы адбудзецца вусны і пісьмовы экзамен, па выніках якога слухачы атрымаюць сэртыфікат аб заканчанні курсу.
Першы занятак – бясплатны. Навучальная літаратура ўваходзіць у кошт курсу.
Пачатак навучання – 11.02.2018.

Курсы А2 будуць працягвацца 3 месяцы.
52 акадэмічныя гадзіны заняткаў.
Групы ад 5 да 10 чалавек.
Заняткі будуць праходзіць па СУБОТАХ, з 15:00 па 18:00 (2 заняткі па 1.5 гадзіны).
Кошт трохмесячных курсаў складае 490 злотых.
Аплата аднаразовая за ўвесь курс.
Напрыканцы адбудзецца вусны і пісьмовы іспыт, па выніках якога слухачы атрымаюць сэртыфікат аб заканчэнні курсу.
Першы занятак – бясплатны.
Навучальная літаратура ўваходзіць у кошт курсу.
Пачатак навучання – 10.02.2018.

Будзе цікава, весела і крэатыўна!
Усе пытанні адносна курсаў дасылайце на пошту Беларускага Дому bd.kursy@gmail.com

Абавязковы запіс на курсы праз e-mail: bd.kursy@gmail.com