19
Ліс

2015

Публічная дыскусія з рэдактарам Belarus Security Blog Андрэем Паротнікавым

Пасля пачатку расійскай агрэсіі ва Украіне становіцца добрым тонам разважаць пра перспектывы «сыходу» Беларусі ад Расіі ў Заходнім накірунку. Некаторыя амерыканскія і еўрапейскія эксперты прадракаюць кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнка ролю новага Іосіфа Броз Ціта. Іншыя мяркуюць, што Беларусь можа ў перспектыве стаць саюзнікам Захаду без інтэграцыі ў НАТА.


чытаць

17
Ліс

2015

“У нашай падляшскай краіне”

U nashaj Padlashskaj kraineУ непублічным дзіцячым садку №1 імя Святога Дзіцяткі Гаўрыіла ў Бельску Падляшскім рэалізуецца аўтарская адукацыйная праграма „У нашай падляшскай краіне”. Програма накіравана на азнаямленне з культурай беларусаў Падляшша. Яе стваральнікамі з’яўляюцца настаўніцы Яанна Хількевіч і Марта Зінкевіч.


чытаць

17
Ліс

2015

Вечар у гонар 85-годдзя Уладзіміра Караткевіча

Uladzimir Karatkevich26 лістапада ў 18:00 адбудзецца мерапрыемства з нагоды 85-годдзя Уладзіміра Караткевіча – беларускага пісьменніка і аднаго з найбольш яркіх фігур у беларускай літаратуры XX стагоддзя.
Праграма:
1.”Законы Караткевіча Вядомы і невядомы” (кандыдат. Андрэй Масквіна).

2. Дакументальны фільм “Душа застаецца”

Месца: Pracownia Duży Pokój, ul. Warecka 4/5 (wejście od ul. Kubusia Puchatka)
Арганізатар мерапрыемства: Inicjatywa Wolna Białoruś i Pracownia Duży Pokój

Сардэчна запрашаем.
чытаць

15
Ліс

2015

“Вольны горад” працягвае інфармаваць аб Малым памежным руху.

Maly_pamezhny_ruchНягледзячы на неспрыяльнае на Берасцейшчыне надвор’е, берасцейскія актывісты грамадскай арганізацыі “Вольны горад” працягваюць кампанію па распаўсюду інфармацыі пра Малы памежны рух.

Такую інфармацыю атрымалі людзі, якія знаходзіліся на адным з памежных пераходаў, кажа Паліна Шарэнда-Панасюк:

– Кампанія па інфармаванні беларусаў аб Малым памежным руху была пашыраная на памежныя пераходы Берасцейшчыны. Гэта – Славацічы. Грамадскія актывісты з’ездзілі на гэтыя пераходы і тым беларусам, якія перасякаюць мяжу, былі раздадзеныя інфармацыйныя буклеты.

Паводле Паліны Шарэнды-Панасюк, стартавала кампанія вясной 15-га года. Інфармацыйныя матэр’ялы пра Малы памежны рух распаўсюджваліся на ўсіх памежных тэрыторыях Берасцейшчыны.

фота: racja.com

14
Ліс

2015

На мяжы з Польшчай і Літвой актывісты раздалі беларусам буклеты з інфармацыяй аб Еўрапейскім Звязе.

Belarusy wybirajuc EuropuБеларускі дом у Варшаве ў рамках праекта: «Беларусы выбіраюць Еўропу» працягвае інфармацыйную кампанію аб перавагах еўраінтэграцыі.

Пра гэта  паведаміў судырэктар Беларускага дома ў Варшаве Уладзімір Кобец.

«Група эканамістаў, якая працавала ў рамках гэтага праекта, падрыхтавала інфаграфікі, якія дазваляюць візуальна ўбачыць розніцу і перавагі знаходжання краін у Еўразвязе. Буклеты наглядна і пераканаўча паказваюць лічбы не толькі ў галіне эканомікі, але і ў сацыяльнай сферы і адукацыі. На жаль, у Беларусі пра гэта ўважаюць за лепшае маўчаць, а расейская прапаганда, якая працуе праз тэлевізію ў Беларусі, скрыўляе адлюстраванне рэчаіснасці. Дзякуючы буклетам, беларусы маюць доступ да праўдзівай інфармацыі», – мяркуе Уладзімір Кобец.

Таксама інфармацыйныя буклеты можна знайсці на спецыяльных памежных стэндах.

13
Ліс

2015

Спачуваем

У нашай падляшскай краіне”. Програма накіравана на азнаямленне з культурай беларусаў Падляшша. Яе стваральнікамі з'яўляюцца настаўніцы Яанна Хількевіч і Марта Зінкевіч.

 

Шчырыя спачуванні ахвярам шэрагу тарактаў у Парыжу 13 лістапада 2015 ад Беларускага Дома ў Варшаве, ад беларусаў.

 

 

фота: Іван Мяжуй

10
Ліс

2015

У Польшчы заснаваны цэнтар для звольненых у Беларусі навукоўцаў

akademiczny_kapialushУ бліжэйшую суботу ў Варшаўскім унівэрсытэце ўрачыста адкрыецца Цэнтар беларускіх дасьледаваньняў.
Афіцыйная ўрачыстасьць заплянаваная на 14 лістапада ў Бальнай залі Палацу Тышкевічаў-Патоцкіх у Варшаве.
Цэнтар беларускіх дасьледаваньняў адкрываецца пры Асяродку вывучэньня Ўсходняй Эўропы (Studium Europy Wschodniej) Варшаўскага ўнівэрсытэту.
Новы цэнтар мае за мэту даць магчымасьць працаваць і разьвівацца беларускім навукоўцам, якія паводле палітычных прычынаў ня могуць праводзіць незалежныя навуковыя дасьледаваньні ў Беларусі. У вялікай ступені цэнтар арыентаваны на навукоўцаў з Гародні, якія былі апошнім часам звольненыя з працы.
Пасьля ўрачыстага адкрыцьця ў Варшаве пройдзе навуковая канфэрэнцыя з удзелам беларускіх навукоўцаў.
чытаць