24
Ліс

2014

Прагляд дакументальнага фільму “Уладзімір Караткевіч: Як сканаю – душа застанецца…”

26 лістапада – Дзень Народзінаў выбітнага беларускага пісьменьніка Уладзіміра Караткевіча.

З гэтай нагоды Беларускі Дом запрашае Вас на прагляд дакументальнага фільму “Уладзімір Караткевіч: Як сканаю – душа застанецца…”, які прадставяць яго аўтары – рэжысэр Віктар Корзун і вядомая беларуская музыка, бард Кася Камоцкая. 

Стужка р26аспавядае пра пакаленьне, якое выгадавалася пад уплывам твораў Караткевіча. У цэнтры ўвагі  аўтараў – канфлікт паміж вобразам Беларусі, створанай Караткевічам і Беларусьсю, у якой мы жывем цяпер. 
чытаць

26
Вер

2014

Дэмакратычная Беларусь – залог свабоды і незалежнасці Украіны

Калі ідэя дэмакратыі пераможа ў Беларусі і Украіне, то яна пераможа і ў Расеі.

25 верасня ў рамках нарады АБСЕ у чалавечым вымярэнні, якая праходзіць у сталіцы Польшчы, адбылася канферэнцыя «Сітуацыя ў Беларусі: 15 гадоў пасля палітычных знікненняў». Яна была арганізавана фондам «Еўрапейская Беларусь». У канферэнцыі, як стала вядома charter97.org, бралі ўдзел лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і кандыдат на пасаду прэзідэнта на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў, жонка выкрадзенага ў 1999 годзе бізнэсоўца Анатоля Красоўскага Ірына Красоўская, сябра арганізацыйнага камітэта «Беларускага Руху», былы старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, прадстаўнікі Рабочай групы па інвестыцыях Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Вольга Захарава і Юрый Джыбладзэ, каардынатар грамадзянскай кампаніі Еўрапейская Беларусь Зміцер Бандарэнка, іншыя вядомыя палітыкі, праваабаронцы і эксперты.
чытаць

24
Вер

2014

Стан НДА ў Беларусі

Асамблея НДА супольна з Цэнтрам прававой трансфармацыі
запрашае на сайд-івент на сустрэчы па чалавечым
вымярэньні АБСЭ у Варшаве які адбудзецца 26 верасьня (ад 13:15 да 14:45).

Мерапрыемства прысьвечанае свабодзе асацыяцыяў і стану НДА ў Беларусі.
Працоўныя мовы: руская і англійская.

Адрас: Пленарная зала, гатэль Sofitel Warsaw Victoria, вул. Krolewska 11.
Asambleya
Аддзел інфармацыі БД
23
Вер

2014

Сітуацыя ў Беларусі, 15 год пасля палітычных знікненняў.

25 Верасня а 18 гадзіне ў гатэлі SOFITEL у Варшаве адбудзецца дыскусія пад назвай “сітуацыя ў Беларусі, 15 год пасля палітычных знікненняў”, прысвечаная актуальнай сітуацыі ў Беларусі. Арганізатар – Фонд Еўрапейская Беларусь. Мова дыскусіі – ангельская.

 

Side-event - 25.09

4
Вер

2014

Асьвячэнне Беларускага Дому ў Варшаве

Asviacennie FB BD
Шаноўныя сябры, беларусы Варшавы,

прайшло амаль 3 гады з моманту,  калі Беларускі Дом у Варшаве адчыніў свае дзверы. Насьпеў час асьвяціць Беларускі дом, таму 12 верасня 2014 г. у пятніцу, шчыра запрашаем Вас на урачыстае асьвячэнне памяшкання Беларускага дому ў Варшаве. Пачатак у 17 гадзін (вул. Wiejska 13/3)

Праз удзел ў ім мы просім Божага блаславеньня для гэтага месца і для усіх тых, хто працуе і будзе працаваць ў Беларускім Доме і арганізоўваць мерапрыемствы на карысьць нашай Бацькаўшчыны.

Беларускі Дом

26
Чэр

2014

Беларускі Дом запрашае на прагляд фільмаў з серыі “Хроніка суднага часу”

Беларускі Дом запрашае на прагляд фільмаў з серыі “Хроніка суднага часу” з удзелам аўтара — вядомага беларускага рэжысэра Алега Дашкевіча. Адбудзецца skype канферэнцыя з удзелам  былога палітвязня, беларускага праваабаронцы, кіраўніка ПЦ “Вясна” – Алесем Бяляцкім. 
чытаць

11
Сак

2014

Ирина Халип презентовала «Дневник зечки»

Мир не должен забывать о жестоких пытках в белорусских тюрьмах.

В Варшаве прошла презентация книги журналистки «Новой газеты» Ирины Халип «Дневник зечки». Книга состоит из рассказов о событиях, произошедших после 19 декабря 2010 года, когда Ирина Халип вместе с мужем и кандидатом в президенты Андреем Санниковым была брошена за решетку. Главные герои книги – политзаключенные Беларуси.
чытаць

8
Сак

2014

Мы з вамі, сябры!

Слава Украіне!

Звяртайцеся да нас, калі патрэбная будзе дапамога для украінцаў. Дзверы Беларускага Дому заўсёды для Вас адчыненыя.

Званіце: + 48 533 100 198.