14
Тра

2013

ВОДАР НЕБЯСПЕКІ – прэзентацыя кніг Джоан Станкевіч

 “Жыццё з водарам небяспекі: еўрапейскія прыгоды ў часы камунізму” - кніжку, выдадзеную ў гэтым годзе амерыканскім выдавествам “Outskirts Press”, прадставіла ў Варшаве сама аўтарка, Джоан Станкевіч, разам з мужам – героям апісаных ёю падзей.


чытаць

14
Тра

2013

ШТО НЯСЕ БЕЛАРУСІ ЎСХОДНЯЕ ПАРТНЁРСТВА – сустрэча з доктарам Анаіс Марын

Анаіс Марын - французская палітолаг, якая спецыялізуецца ва ўсходнееўрапейскай тэматыцы, эксперт Фінскага інстытуту міжнародных стасункаў, назіральніца за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі 19 снежня 2010 г., аўтарка шматлікіх навуковых артыкулаў на тэму Расіі і Беларусі.
Аб’ектамі яе даследванняў былі, паміж іншымі, перспектывы развіцця Беларусі, яе ўнутраная і замежная палітыка, а таксама сацыялагічная структура беларускага грамадства. Доктар Марын займалася таксама праблемамі, якія ўзніклі на лініі Беларусь – Еўрапейскі Саюз, аналізавала для Еўрапарламента палітыку дыпламатыі і санкцый у дачыненні да лукашэнкаўскай Беларусі.  Адна з яе найболей значных публікацый – артыкул “Гандаль незалежнасцю. Вынікі інтэграцыі Беларусі з Расіяй па пытаннях бяспекі і абароны”.2013-05-14-marin-3

Пытанняў да доктара Анаіс Марын было шмат, і ўсе яны былі эмацыйнымі, наўпроставымі і цікавымі. Вось толькі некаторыя з абмеркаваных
тэм: падвойныя стандарты Еўрапейскага Саюза ў дачыненні да краін Усходняга Партнёрства; адсутнасць пазітыўных дасягненняў Усходняга Партнёрства ў дачыненні пяці краінаў-сябраў ініцыятывы за выключэннем Малдовы; хуткая адмова ад яшчэ няда
ўна гучна падтрыманай ініцыятывы ЕС. Атрымалася паразмаўляць і пра ўнутраную сітуацыю ў Беларусі, а таксама пра апазіцыйныя медыі. Нашыя госці актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіі, якая перайшла ў неафіцыйную частку.

19
Кра

2013

“ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ” – прэм’ера

Фільм “Жыве Беларусь”, зняты рэжысёрам Кшыштафам Лукашэвічам, які падтрымліваўся намі падчас стварэння і прамоцыі, сёння быў прадстаўлены на прэм’еры ў варшаўскай Кінатэцы. Стомленыя, але шчаслівыя з нагоды добрага прыняцця фільма, мы запрашаем у кінатэатры ўсіх, хто цікавіцца Беларуссю!


чытаць

4
Жні

2012

МЫ З ТАБОЙ! – акцыя падпісання паштовак са словамі падтрымкі для Алеся Бяляцкага

4 жніўня – год з дня арышта Алеся Бяляцкага, беларускага праваабаронцы, якога за ягоную дзейнаць намініравалі на Нобелеўскую прэмію міра. Улады Беларусі асудзілі Бяляцкага на 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Гэты прысуд быў прызнаны шырокай гармадскасцю палітычна матываваным; міжнародная супольнасць, палітыкі і праваабаронцы адназначна яго асудзілі.

Давайце ўспомнім пра Алеся і іншых беларускіх палітычных вязняў. Цягам жніўня на станцыі метро “Свентакшыска” ў Варшаве можна будзе азнаёміцца з выставай, прысвечанай сучаснай Беларусі і Алесю Бяляцкаму.

 

Арганізатары: Беларускі інфармацыйны дом і Ўсходнееўрапейскі дэмакратычны цэнтр.NIK_3331

Партнёр: Хельсінкскі Фонд правоў чалавека

Спонсар: Фонд “Адкрытае грамадства”

15
Кра

2012

САННІКАЎ І БАНДАРЭНКА НА ВОЛІ – прэс-канферэнцыя

Пазаўчора ўвечары выйшаў на волю з турмы былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 г. Андрэй Саннікаў, а ўчора раніцай – адзін з ягоных найбліжэйшых супрацоўнікаў Зміцер Бандарэнка.

15 красавіка 2012 г. у сядзібе Беларускага Дому ў Варшаве адбылася прэс-канферэнцыя з іх удзелам (праз Інтэрнэт-сувязь). На прэс-канферэнцыі прысутнічалі таксама Юлія Бандарэнка – дачка Змітра, а таксама Улад Кобец – шэф выбарчага штабу Саннікава.

Болей пра канферэнцыю ў “Газеце Выборчай”:

http://wyborcza.pl/1,76842,11546512,Sannikau_i_Bandarenka__Polacy__dziekujemy_za_ratunek_.html

4
Сне

2011

Matka skazanego na śmierć walczy o życie syna – konferencja prasowa

Matka i siostra Wlada Kowalowa, jednego z dwóch dwudziestopięciolatków skazanych na karę śmierci pod zarzutem zorganizowania i przeprowadzenia dwóch aktów terrorystycznych, apelowały w Polsce o pomoc dla chłopców. Towarzyszyła im obrończyni praw człowieka. Konferencję zorganizowały wspólnie Telewizja Belsat i Białoruski Dom w Warszawie.


чытаць

8
Ліс

2011

ПРЫЗНАННІ ІНФАРМАТАРАЎ КДБ – прэс-канферэнцыя

КДБ прымусіла трох маладых беларусаў згадзіцца на супрацоўніцтва і адправіла іх у Польшчу каб, паміж іншым, увайсці ў атачэнне апазіцыянера Вячаслава Дзіянава, арганізатара “маўклівых пратэстаў”, якія ахапілі Беларусь. Дзіянаў уцёк з Беларусі і разам са сваёй арганізацыяй працуе ў Беларускім Доме.


чытаць

28
Кас

2011

Koncert Źmieciera Wajciuszkiewicza

Białoruski bard, w którym kocha się pół Europy Wschodniej, wystąpił dzisiaj w Białoruskim Domu. On i gitara – to wystarczyło, żeby publiczność nie pozwalała mu zejść ze sceny przez prawie trzy godziny. Źmicier życzył Białoruskiemu Domowi sukcesów i rozkwitu. Musieliśmy obiecać, że promocja białoruskiej kultury będzie jednym z naszych priorytetów. Dziękujemy!


чытаць

26
Вер

2011

АФІЦЫЙНАЕ АДКРЫЦЦЁ БЕЛАРУСКАГА ДОМУ

Беларускі Дом у Варшаве адчыніў свае дзверы 26 верасня 2011 г. Дом створаны дзякуючы супрацы дзвюх беларускіх арганізацый: Руху “За Свабоду” і “Еўрапейскай Беларусі”. 


чытаць