26
Сту

2018

Новы набор на курсы польскай мовы

 
polski-platne (1)У сувязі з вялікай зацікаўленасцю курсамі польскай мовы і з тэхнічнай немагчымасцю павялічыць групу бясплатных курсаў, ідучы насустрач патэнцыйным слухачам, Беларускі Дом пачынае семестр дадатковых – платных – курсаў польскай мовы з выкладчыцай пані Хеленай Смоляк ды запрашае ўсіх ахвотных на заняткі ў Варшаве па адрасе: ul. Wiejska 13, lok.3.

Паспяховае навучанне на курсах дазволіць Вам здаць дзяржаўныя сэртыфікацыйныя экзамены па польскай мове як замежнай (państwowe egzaminy certyfikatowe z języka polskiego jako obcego).

Мы набіраем дзве групы:
Узровень А1 (базавы)
Узровень А2

Курсы А1 будуць працягвацца 3 месяцы.
52 акадэмічныя гадзіны заняткаў.
Групы ад 5 да 10 чалавек.
Заняткі будуць праходзіць па НЯДЗЕЛЯХ, з 15:00 па 18:00 (2 заняткі па 1.5 гадзіны).
Кошт трохмесячных курсаў складае 490 злотых. Аплата аднаразовая за ўвесь курс.
Напрыканцы адбудзецца вусны і пісьмовы экзамен, па выніках якога слухачы атрымаюць сэртыфікат аб заканчанні курсу.
Першы занятак – бясплатны. Навучальная літаратура ўваходзіць у кошт курсу.
Пачатак навучання – 11.02.2018.

Курсы А2 будуць працягвацца 3 месяцы.
52 акадэмічныя гадзіны заняткаў.
Групы ад 5 да 10 чалавек.
Заняткі будуць праходзіць па СУБОТАХ, з 15:00 па 18:00 (2 заняткі па 1.5 гадзіны).
Кошт трохмесячных курсаў складае 490 злотых.
Аплата аднаразовая за ўвесь курс.
Напрыканцы адбудзецца вусны і пісьмовы іспыт, па выніках якога слухачы атрымаюць сэртыфікат аб заканчэнні курсу.
Першы занятак – бясплатны.
Навучальная літаратура ўваходзіць у кошт курсу.
Пачатак навучання – 10.02.2018.

Будзе цікава, весела і крэатыўна!
Усе пытанні адносна курсаў дасылайце на пошту Беларускага Дому bd.kursy@gmail.com

Абавязковы запіс на курсы праз e-mail: bd.kursy@gmail.com

25
Сту

2018

Weź udział w badaniu Uniwersytetu Warszawskiego!

Nasz serdeczny kolega, który sprzyja i dobrze życzy Białorusinom, Michał Żejmis – obecnie realizuje badanie socjologiczne dla Uniwersytetu Warszawskiego, jak działają przepisy dotyczące zatrudnienia imigrantów w Polsce? Chętni do udziału w badaniu niech piszą na adres: michal.zejmis@gmail.com. Kolega wyjaśni szczegóły. Z tego, co mówił wynika, że do każdego, kto kwalifikuje się jako respondent do udziału w badaniu przyjedzie dokądkolwiek na terenie całej Polski. Za poświęcony czas na w pełni anonimową rozmowę (około 1-godzinną) każdy respondent otrzymuje upominek od Uniwersytetu Warszawskiego w postaci bonów do supermarketów. Proszę zgłaszajcie się. W badaniu mogą wziąć udział imigranci pochodzący z Białorusi, Ukrainy, Rosji, Gruzji, Armenii i Mołdawii oraz pracodawcy, którzy ich zatrudniają.
чытаць

20
Сту

2018

Сустрэча з Алегам Дашкевічам

Dashkevich Aleh29 cтудзеня ў Беларускім Доме, адбудзецца сустрэча з Алегам Дашкевічам, рэжысёрам-дакументалістам, аўтарам цыклу дакументальных міні-фільмаў “Хроніка суднага часу” пра палітычных зняволенных ў Беларусі; блогерам сайта svaboda.org, аўтарам нашумелага відэаблогу “Мовай па печані”. 

У праграме сустрэчы — дэманстрацыя дакумэнтальнага фільма “Маналогі”, прагляд відэаблогу “Мовай па печані” і абмеркаванне такой сацыяльнай з’явы, як відэаблог.

Алег Дашкевіч:
Нарадзіўся ў Менску. Скончыў Беларускі інстытут фізкультуры і тэлевізійныя курсы “Internews Network”.
Займаецца дакумэнталістыкай з 2000 году. 
Супрацоўнічаў ў часе вытворчасці дакумэнтальных фільмаў і тэлепраграм з тэлеканаламі і вяшчальнымі сеткамі ЗША — Інтэрньюс Нетўорк; Брытаніі — ВВС; Няметчыны — МДР, АРД; Гішпаніі — Chelomulticanal, Польшчы — Belsat, Літвы — 2 нацыянальны канал; Латвіі — Студыя Юрыса Подніекса, 

У 2010 заснаваў Асацыяцыю “BelFilm”, якая свае асноўныя мэты бачыць у прасоўванні і прапагандзе дакумэнтальнага відэакантэнта ва ўсіх ягоных формах і іпастасях.
чытаць

17
Сту

2018

Віктар Сямашка ды Кумпанія ў Беларускім Доме

Віктар Сямашка ды Кумпанія24-га студзеня ў Беларускім Доме ў Варшаве выступіць праект “Віктар Сямашка ды Кумпанія”.

У праграме – спантанная ды кантраляваная імправізацыя, мэлядэклямацыйныя кампазыцыі. Удзел у імпрэзе прыме віялянчэліста Джон Корнэл (ЗША), вядомы сваім удзелам у Warsaw Improvisers Orchestra дый вакалістка Warsaw Improvisers Orchestra, праекта Cicha woda – Вераніка Лось (Беларусь). Пачатак а 19-00. Уваход за вольныя ахвяраваньні музыкам.
чытаць

10
Сту

2018

Магілёўскі дзіцячы хоспіс шукае дапамогі ў Польшчы

Дзіцячы Хоспіс у МагілёвеУ Беларускім Доме ў Варшаве адбылася дабрачынная сустрэча для Магілёўскага дзіцячага хоспіса. Дзіцячы хоспіс з’яўляецца грамадскай арганізацыя і цалкам фінансуецца за кошт дабрачынных ахвяраванняў. Супрацоўнікі хоспісу апекуюцца каля трыццаццю цяжкахворымі дзеткамі ў Магілёве. 
чытаць

10
Сту

2018

Відэа ролікі, зробленыя на моладзевым абмене Erasmus+

Прадстаўляем Вашай увазе відэа ролікі, якія зрабілі ўдзельнікі нашага моладзевага абмену ў рамках праэкту Erasmus+ у Беластоку на тэму нацыянальных меншасцяў, дыскрымінацыі і талерантнасці.

11-18 лістапада 2017 г. адбыўся моладзевы абмен у рамках прэкту Erasmus+, галоўным арганізатарам якога быў Беларускі Дом у Варшаве. Тэмай абмену былі праблемы нацыянальных і рэлігійных меншасцяў, менавіта пагэтаму для месца правядзення быў абраны Беласток – цэнтр шматнацыянальнага польскага ваяводства Падляшша.

Моладзь з Літвы, Польшчы і Беларусі на працягу тыдня мела вельмі актыўную і разнастайную праграму. Праграма складалася з адукацыйна-інфарматыўных лекцыяў, падчас якіх былі абмеркаваны такія паняцці, як “ксенафобія”, “нацыяналізм”, “расізм”, “шавінізм”, “антысемітызм”, былі разгледжаны стэрэатыпы, адносна нацыянальных меншасцяў і розных народаў, якія склаліся ў нашых грамадствах.

У рамах праэкту ўдзельнікі знялі ролікі на тэму дыскрымінацыі нацыянальных меншасцяў.

 

10
Сту

2018

Семінар па прыватных фінансах “Шлях да фінансавай незалежнасці”

Запрашаем Вас на бясплатны адукацыйны семінар "Кіраванне прыватнымі фінансамі: ваш шлях да фінансавай незалежнасці". Падчас семінара, які ўключае лекцыю і дыскусію, Вы даведаецеся як выпрацаваць эфектыўную стратэгію кіравання ўласнымі фінансамі, як крок па кроку з нуля збудаваць капітал, які забяспечыць вам фінансавую незалежнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, даведаецеся аб сучасных інвестыцыйных інструментах і тэндэнцыях на фінансавым рынку. Вядоўца - Dr. Аляксандр Стэпановіч - заснавальнік і CEO інвестыцыйна-кансалтынгавай кампаніі ў Варшаве, арганізатар "Нацыянальнага бізнес-клуба імя Рамана Скірмунта". Уваход вольны!Запрашаем Вас на бясплатны адукацыйны семінар “Кіраванне прыватнымі фінансамі: ваш шлях да фінансавай незалежнасці”.
Падчас семінара, які ўключае лекцыю і дыскусію, Вы даведаецеся як выпрацаваць эфектыўную стратэгію кіравання ўласнымі фінансамі, як крок па кроку з нуля збудаваць капітал, які забяспечыць вам фінансавую незалежнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, даведаецеся аб сучасных інвестыцыйных інструментах і тэндэнцыях на фінансавым рынку.
Вядоўца – Dr. Аляксандр Стэпановіч – заснавальнік і CEO інвестыцыйна-кансалтынгавай кампаніі ў Варшаве, арганізатар “Нацыянальнага бізнес-клуба імя Рамана Скірмунта”.
чытаць