23
Кас

2013

ПЕКЛА ЗА 250 КІЛАМЕТРАЎ АД ВАРШАВЫ – Акцыя падтрымкі Міколы Аўтуховіча

Фрагменты ўзрушальнага ліста з турмы, напісанага беларускім палітычным вязнем Міколай Аўтуховічам:

„За ўвесь час знаходжання ў турме № 1 г. Гродна я не звяртаў увагі на подласці асобных супрацоўнікаў турмы, якія парушалі мае правы.


чытаць

8
Кас

2013

СПРАВАЗДАЧА ПРА ЗАМЕЖНЫХ СТУДЭНТАЎ – прэзентацыя Адукацыйнага Фонду “Перспектывы”

У 2013 годзе ў Польшчы вучылася ажно 3388 беларусаў. Гэта другая па вялічыні група замежных студэнтаў у Польшчы, болей за іх толькі ўкраінцаў (9747 у 2013 годзе).

У апошняй справаздачы Адукацыйнага Фонду “Перспектывы”  пра замежных студэнтаў гаворыцца, што ў Польшчы вучыцца 29 172 замежных студэнты, палову з якіх складаюць украінцы і беларусы.


чытаць

1
Ліп

2013

ПРАМЕНЬ СОНЦА на фестывалі Open’er

Беларускі акцэнт прагучаў на фестывалі Open’er! Арганізатар перформансу “Прамень Сонца”, які адбыўся ў Мінску ў ноч з 17 на 18 мая, Павал Альтхамер працягвае акцыю на фестывалі ў Гдыні. У 2012 годзе болей за 150 чалавек, пераапранутых у залатыя скафандры, маршыравалі па галоўным праспекце беларускай сталіцы ў пошуках усходу сонца. Гэтай акцыяй яны прадэманстравалі, што не баяцца шукаць лепшага жыцця ў сваёй краіне. Канешне ж, мы з’яўляемся інфа-партнёрам такой акцыі.


чытаць

20
Тра

2013

“ЖЫЦЦЁ ПАСЛЯ КРАТАЎ” – прэзентацыя новай кніжкі Аляксандра Тамковіча

-          Звычайна чым болей адбываецца падзей, тым меней цікавымі яны робяцца. Але дзякуючы “Вясне”, якая выдала гэтую кніжку, мы атрымалі магчымасць прыцягнуць увагу да падзей і канкрэтных асобаў, якіх я не змог апісаць раней, — кажа Тамковіч напярэдадні прэзентацыі ў Беларускім Доме.

„Жыццё пасля кратаў”, – кніжка, апублікаваная пры дапамозе Праваабарончага цэнтру “Вясна”, – складаецца з 27 апісанняў і размоваў з удзельнікамі шакуючых падзеяў 19 снежня 2010 г., якія пасля брутальнага разгону пратэстаў, якія адбыліся пасля выбараў на мінскай Плошчы, патрапілі за краты следчых ізалятараў; а таксама з іх роднымі і блізкімі. Кніжка праілюстраваная здымкамі з сямейных альбомаў яе герояў. Усе гэтыя здымкі будуць прадстаўленыя на прэзентацыі, удзел у якой возьмуць трое герояў кніжкі: Наталля Радзіна, Уладзімір Кобец і Аляксандар Атрошчанкаў.

Як жывуць “дзекабрысты” праз два гады пасля турмы? Адказы на гэтае пытанне шукае  у сваёй новай кніжцы Аляксандар Тамковіч. Рэкамендуем кнігу ўсім, хто цікавіцца сучаснай гісторыяй.

 

14
Тра

2013

ВОДАР НЕБЯСПЕКІ – прэзентацыя кніг Джоан Станкевіч

 “Жыццё з водарам небяспекі: еўрапейскія прыгоды ў часы камунізму” - кніжку, выдадзеную ў гэтым годзе амерыканскім выдавествам “Outskirts Press”, прадставіла ў Варшаве сама аўтарка, Джоан Станкевіч, разам з мужам – героям апісаных ёю падзей.


чытаць

14
Тра

2013

ШТО НЯСЕ БЕЛАРУСІ ЎСХОДНЯЕ ПАРТНЁРСТВА – сустрэча з доктарам Анаіс Марын

Анаіс Марын - французская палітолаг, якая спецыялізуецца ва ўсходнееўрапейскай тэматыцы, эксперт Фінскага інстытуту міжнародных стасункаў, назіральніца за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі 19 снежня 2010 г., аўтарка шматлікіх навуковых артыкулаў на тэму Расіі і Беларусі.
Аб’ектамі яе даследванняў былі, паміж іншымі, перспектывы развіцця Беларусі, яе ўнутраная і замежная палітыка, а таксама сацыялагічная структура беларускага грамадства. Доктар Марын займалася таксама праблемамі, якія ўзніклі на лініі Беларусь – Еўрапейскі Саюз, аналізавала для Еўрапарламента палітыку дыпламатыі і санкцый у дачыненні да лукашэнкаўскай Беларусі.  Адна з яе найболей значных публікацый – артыкул “Гандаль незалежнасцю. Вынікі інтэграцыі Беларусі з Расіяй па пытаннях бяспекі і абароны”.2013-05-14-marin-3

Пытанняў да доктара Анаіс Марын было шмат, і ўсе яны былі эмацыйнымі, наўпроставымі і цікавымі. Вось толькі некаторыя з абмеркаваных
тэм: падвойныя стандарты Еўрапейскага Саюза ў дачыненні да краін Усходняга Партнёрства; адсутнасць пазітыўных дасягненняў Усходняга Партнёрства ў дачыненні пяці краінаў-сябраў ініцыятывы за выключэннем Малдовы; хуткая адмова ад яшчэ няда
ўна гучна падтрыманай ініцыятывы ЕС. Атрымалася паразмаўляць і пра ўнутраную сітуацыю ў Беларусі, а таксама пра апазіцыйныя медыі. Нашыя госці актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіі, якая перайшла ў неафіцыйную частку.

19
Кра

2013

“ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ” – прэм’ера

Фільм “Жыве Беларусь”, зняты рэжысёрам Кшыштафам Лукашэвічам, які падтрымліваўся намі падчас стварэння і прамоцыі, сёння быў прадстаўлены на прэм’еры ў варшаўскай Кінатэцы. Стомленыя, але шчаслівыя з нагоды добрага прыняцця фільма, мы запрашаем у кінатэатры ўсіх, хто цікавіцца Беларуссю!


чытаць

4
Жні

2012

МЫ З ТАБОЙ! – акцыя падпісання паштовак са словамі падтрымкі для Алеся Бяляцкага

4 жніўня – год з дня арышта Алеся Бяляцкага, беларускага праваабаронцы, якога за ягоную дзейнаць намініравалі на Нобелеўскую прэмію міра. Улады Беларусі асудзілі Бяляцкага на 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Гэты прысуд быў прызнаны шырокай гармадскасцю палітычна матываваным; міжнародная супольнасць, палітыкі і праваабаронцы адназначна яго асудзілі.

Давайце ўспомнім пра Алеся і іншых беларускіх палітычных вязняў. Цягам жніўня на станцыі метро “Свентакшыска” ў Варшаве можна будзе азнаёміцца з выставай, прысвечанай сучаснай Беларусі і Алесю Бяляцкаму.

 

Арганізатары: Беларускі інфармацыйны дом і Ўсходнееўрапейскі дэмакратычны цэнтр.NIK_3331

Партнёр: Хельсінкскі Фонд правоў чалавека

Спонсар: Фонд “Адкрытае грамадства”

15
Кра

2012

САННІКАЎ І БАНДАРЭНКА НА ВОЛІ – прэс-канферэнцыя

Пазаўчора ўвечары выйшаў на волю з турмы былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 г. Андрэй Саннікаў, а ўчора раніцай – адзін з ягоных найбліжэйшых супрацоўнікаў Зміцер Бандарэнка.

15 красавіка 2012 г. у сядзібе Беларускага Дому ў Варшаве адбылася прэс-канферэнцыя з іх удзелам (праз Інтэрнэт-сувязь). На прэс-канферэнцыі прысутнічалі таксама Юлія Бандарэнка – дачка Змітра, а таксама Улад Кобец – шэф выбарчага штабу Саннікава.

Болей пра канферэнцыю ў “Газеце Выборчай”:

http://wyborcza.pl/1,76842,11546512,Sannikau_i_Bandarenka__Polacy__dziekujemy_za_ratunek_.html

4
Сне

2011

Matka skazanego na śmierć walczy o życie syna – konferencja prasowa

Matka i siostra Wlada Kowalowa, jednego z dwóch dwudziestopięciolatków skazanych na karę śmierci pod zarzutem zorganizowania i przeprowadzenia dwóch aktów terrorystycznych, apelowały w Polsce o pomoc dla chłopców. Towarzyszyła im obrończyni praw człowieka. Konferencję zorganizowały wspólnie Telewizja Belsat i Białoruski Dom w Warszawie.


чытаць