20
Тра

2017

Вершы дэкадансa

Вершы дэкадансa

Шаноўнае спадарства!
Хочам прапанаваць вашай увазе канцэрт у мінорнай танальнасьці для голасу і гітары. Гэты праект — спроба творчай супрацы паэта зь Беларусі і музыкі з Украіны. Палёт фантазіі па мяжы пачуцьцяў. Думкі, якія заблыталіся ў крышталі жырандолі на сьвітанку. Спроба перадаць на словах тое, што не перадаецца.
чытаць

13
Тра

2017

Стварэнне суполкі “Беларускі Дом у Варшаве”

ЗБС Бацькаўшчына

Шаноўныя сябры!

13 траўня 2017 года ў Варшаве на сходзе беларусаў утворана суполка “Беларускі Дом у Варшаве” Міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня Згуртаваньня Беларусаў Сьвету “Бацькаўшчына”.

Суполка дзейнічае на пляцоўцы Беларускага Дому па адрасе: ul. Wiejska 13/3
Заклікаем беларусаў Варшавы далучацца! Ідэямі, дзеяньнямі, парадамі аб тым, чаго бракуе нам, беларусам Варшавы, і што можна і варта рабіць, каб не згубіць нашу беларуськасць.

 

8
Тра

2017

Прэзeнтацыя дэбютнага альбому Іллі Фаляжынскага

18 траўня a 19:00 ў “Беларускім доме” адбудзецца прэзэнтацыя альбому менскага сонграйтэра Ільлі Фаляжынскага “Схавацца ў туман”. На канцэрце прагучаць як песьні з дэбютнага альбому аўтара, так і штосці зусім новае і нявыдадзенае. А таксама вас чакаюць прыстойныя і ўтульныя размовы за кубачкам кавы ці гарбаты.
чытаць

21
Кра

2017

Заўзеем за нашых

Шаноўныя сябры,
запрашем вас на сумесны прагляд паўфіналу Еўрабачання 2017. Сёлета конкурс адбудзецца ва Ўкраіне (Кіеў). А Беларусь гэтым разам прадставіць гурт Naviband з песняю “Гісторыя майго жыцця” на беларускай мове.
чытаць

20
Кра

2017

Стваральнік “Белага легіёну” Сяргей Чыслаў расказаў журналістам, што арыштаваных катуюць, а за кратамі знаходзяцца больш за 19 чалавек

Справа Белага Легіона прагучала і ў Варшаве Падчас прэс-канферэнцыі ў Варшаве былы кіраўнік арганізацыі заявіў, што вязняў, хутчэй за ўсё, труцяць псіхатропамі. У прыватнасці, прыкметы гэтага можна заўважыць у прапагандысцкім фільме “Белы легіён чорных душ”, дзе зняволеныя нагаворваюць на сябе:

Сяргей Чыслаў: Мы ж насамрэч не ведаем, хто стаіць за ўсімі гэтымі справамі, хто сапраўды кладзе зараз Лукашэнку гэты даклад на стол, абсалютна неадэкватная рэакцыя. Ён насамрэч дастаткова палахлівы, калі чалавек у тры гадзіны ночы бегае сам правярае, як там яго ахова, ці ўсё бдзяць, ці хтосьці не спіць. Там хапае сваіх унутраных страхаў. Калі яму зараз пастаянна падпіхваюць інфармацыю, што “Белы легіён” гэта, “Белы легіён” гэта. Насамрэч гэта з пальца высмактана, няма падстаў для гэтай інфармацыі. Яны, напрыклад, яшчэ тыдзень таму, мне хлопцы з Беларусі гаварылі пра тое, што КДБ возіць вось гэты фільм, які яны па БТ паказвалі, возяць па частках унутраных войск, збіраюць асабовы склад, усім паказваюць гэта кіно, акцэнтуюць увагу: “Вы ж глядзіце, яны ж рыхтуюцца, яны ж гатовыя, яны ж…”. А ніхто нічога не рыхтуе. Неадэкватнасць сітуацыі яна падводзіць да думкі таго, што тут магчыма вельмі вялікі менавіта расейскі след. Фактычна можна гаварыць пра тое, што ў Беларусі сфармавалася нейкая трэцяя сіла, трэцяя ўлада, якая як раз у эшалоне, які фармуе паводзіны прэзідэнта. Хто гэта, я не магу сказаць, гэта магчыма пачынаючы ад яго старэйшага сына і заканчваючы проста расейскімі агентамі ўплыву ў беларускіх сілавых структурах.

РР: Падчас прэс-канферэнцыі вы казалі, што да затрыманых у КДБ прымяняюцца катаванні, у тым ліку псіхатропныя сродкі. Вы таксама сказалі, што гэта магчыма можна пабачыць на фільме, дзе затрыманыя самі на сябе нешта нагаворваюць.

Сяргей Чыслаў: Я так і сказаў, так, я падкрэсліваю.

РР: Ці вядома, што гэта могуць быць за сродкі, як яны прымяняюцца і якія могуць быць вынікі для здароўя людзей?

Сяргей Чыслаў: Мы маем толькі вось такое сведчанне, што хутчэй за ўсё гэта нешта падсыпаецца ў пітво. Я не ведаю, што гэта за сродкі, чаго дасягнула “пенітэнцыярная фармакалогія”, калі яе так можна назваць. Я не ведаю да чаго яны дайшлі.

РР: Не так даўно выйшаў Зміцер Дашкевіч, яго адпусцілі. Ён казаў, што з ім досыць карэктна абыходзіліся прадстаўнікі сілавых ведамстваў.

Сяргей Чыслаў: Тых, хто адразу быў на Валадарцы, іх не краналі. Б’юць і катуюць менавіта людзей, якія сядзяць у СІЗА КДБ.

РР: Вы заявілі, што ў Беларусі ёсць зняволеныя не толькі па справе “Белага легіёна”, але таксама арыштаваныя як мінімум пяць анархістаў. Ідуць рэпрэсіі супраць футбольных фанатаў.

Сяргей Чыслаў: Па фанатах яны працавалі, яны спачатку вылічылі ўсю сетку цалкам. То бок па кантактах у сацыяльных сетках, па тэлефанаваннях яны высачылі ўсю сетку. Спачатку яны пачалі вельмі далікатна, яны проста прыходзілі дамоў, сустракаліся з бацькамі, казалі: “А вы ведаеце, што ваш сын з’яўляецца фанатам, ён парушае законы”. То бок яны ўключалі такі механізм, каб бацькі самі пачалі гэтага маладога чалавека палохаць і кудысьці не пускаць. Далей яны зноўку адабралі тых, каго яны лічаць лідарамі і пачалі шукаць на іх крымінальныя справы, дзе да чаго можна дачапіцца, да якой праблемы. Па такім жа прынцыпе, я так разумею, зараз працуюць і з анархістамі, менавіта тая схема дзейнічае. Яны высачылі ўсю іхнюю сетку і зараз яны паказальна іх б’юць вельмі жорстка.

РР: Чаму анархісты не б’юць трывогу і не заяўляюць, што гэта палітычная справа?

Сяргей Чыслаў: Мы ж не ведаем чаму, можа прыпалохалі, можа зноўку зараз, як і нашы, пад падпіскай пра неразгалошванне.

РР: А ці можа штосьці Захад зрабіць у гэтай сітуацыі?

Сяргей Чыслаў: Можа і вельмі хацелася б, але ж для гэтага мусяць быць кансалідаваная пазіцыя. Пастаяннае крэдытаванне, пастаяннае фінансаванне Лукашэнкі яно нічога не дае. Як гэта прыкра не гучыць, я патрыёт сваёй краіны, але ж я ў дадзеным выпадку разумею, што тут як раз той выпадак, калі чым горай, тым лепей.

РР: Можа беларускае грамадства павінна быць галоўным суб’ектам?

Сяргей Чыслаў: Безумоўна, адзіны, хто можа ўвесці санкцыі супраць Лукашэнкі, гэта ў першую чаргу мае быць беларускі народ. Усім беларусам прыйдзецца вызначацца, хто на якім баку, я так разумею, што адседзецца не ўдасца ўжо нікому.

Сяргей Чыслаў (Бульба) нагадаў, што арганізацыя “Белы легіён” была распушчана больш за 12 гадоў таму, а сама справа высмактана з пальца. Таксама ён паведаміў, што апроч вязняў па справе патрыётаў у Беларусі ёсць і іншыя зняволеныя па палітычных матывах – меркавана 5 анархістаў.
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

7
Кра

2017

Польшча аднаўляе стыпендыяльную праграму імя Каліноўскага

Мінск-ВаршаваПра гэта ў сваім «Facebook’у» паведаміў дэпутат Роберт Тышкевіч.
Польскі дэпутат звярнуўся з адпаведнай прапановаю ў міністэрства адукацыі. Міністэрства пагадзілася аднавіць праграму.
“Na mój wniosek ministerstwo nauki przywraca represjonowanym studentom na Białorusi możliwość korzystania z programu stypendialnego im. Kalinowskiego na polskich uczelniach. Wreszcie konkretna reakcja na falę prześladowań na Białorusi.” – напісаў Тышкевіч.
Стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага паўстала пасля Плошчы ў 2006-ым. Тады ўлады пачалі помсціць ўдзельнікам пратэсту – звальняць з працы і адлічваць з вучобы. Беларускі апазіцыйны палітык Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся да польскага ўраду падтрымаць рэпрэсаваных студэнтаў. Польскі ўрад за адныя суткі распрацаваў і падпісаў праект дапамогі – Праграму Каліноўскага. У першы год польскія ўніверсітэты прынялі 244 каліноўца. Пазней на вучобу штогод ехалі каля 50 чалавек. Летась – толькі 25.

У 2017-ым пасля пратэстаў недармаедаў было некалькі выпадкаў, калі студэнтаў адлічылі з ВНУ за ўдзел у акцыях пратэсту.

25
Сак

2017

#BY_help

Дзень Волі ў Менску 2017 Беларускі Дом у Варшаве абвяшчае збор сродкаў для дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій ў Беларусі – сем’ям арыштаваных і затрыманых падчас апошніх падзей у Менску і іншых гарадах краіны.

Перакажы сродкі на рахунак:
Fundacja Bialoruski Dom
IBAN: PL 03 1160 2202 0000 0002 4468 1407
SWIFT: BIGBPLPW
Тытулам: Darowizna na cele statutowe – pomoc represjonowanym

Матэрыяльная дапамога сем’ям затрыманых і арыштаваных грамадзянскіх актывістаў асабліва патрэбная зараз, калі ў часе ператрусаў канфіскуюцца ўсе знойдзеныя ў хатах грошы. А сваякі мусяць аплочваць адвакатаў і перадачы ў турму, апроч утрымання ўласнага жыцця.

Беларускі Дом будзе рэгулярна інфармаваць аб атрыманых ахвяраваннях і аб іх выкарыстанні.

фота: Сяргей Гудзілін

12
Сак

2017

Дзень Волі ў Беларускім Доме

Кася Камоцкая“Мая свабода – з ветрам нязгода і асалода супрацьстаяньня…”
Самыя светлыя песьні пра волю – у дзень незалежнасьці Беларусі – у Варшаве.

Беларускі Дом вітае легенду беларускай музыкі Касю Камоцкую зь найлепшымі песьнямі свабоды.

Прыходзьце. Сьвяткуйце. Размаўляйце. Сьпявайце!

Будзьма разам у самы важны для краіны дзень, у Дзень Волі 25 сакавіка.

Шчыра запрашаем да нас 25 сакавіка а 18:00 гадзіне.

 https://www.facebook.com/events/261362097649433/

11
Сак

2017

Шэсьце на Дзень Волі ў Варшаве

Dzień Wolności Białorusi_2017

Шаноўнае спадарства, шаноўныя сябры!

25 сакавіка – Дзень Абвяшчэньня Незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі – Дзень Волі, наша галоўнае нацыянальнае сьвята! Запрашаем усіх беларусаў Варшавы, а таксама ўсіх жыхароў польскае сталіцы прыняць удзел у сьвяточным шэсьці, якое адбудзецца ў суботу 25 сакавіка. Шэсьце распачнецца ад помніка Тадэвуша Касьцюшкі (Plac Żelaznej Bramy). Потым шэсьце скіруецца вуліцамі Маршалкоўскай, Сьвентакшыскай, Новы Сьвятам і Кракаўскім прадмесьцем да помніка Адама Міцкевіча, дзе адбудзецца мітынг.
Прыходзьце самі, прыносьце нашыя нацыянальныя сымбалі, запрашайце знаёмых!
Дзень Волі – наша Сьвята!
Адзначым жа яго годна!
Жыве Беларусь!

https://www.facebook.com/events/392494484440105/