17
Ліп

2017

Нататкі зь Менску, са Зьезду беларусаў сьвету

Вольга ГардзейчыкАд новапаўсталай (травень 2017) суполкі “Бацькаўшчыны” у Варшаве ў выходныя наведалі мы з Людмілай Гулякевіч-Зах 7-ы Зьезьд беларусаў сьвету ў Менску. Гэта другі мой зьезд, папярэдне – я прадстаўляла Інстытут беларускай культуры ІБК.
чытаць

15
Ліп

2017

Сурвіла: «Каб сьвет прызнаваў Беларусь не дзеля яе бедаў, а дзеля яе годнасьці»

Івонка СурвілаСтаршыня Рады БНР Івонка Сурвіла прывітала сёмы Зьезд беларусаў сьвету.
«Ці прыехалі вы з далёкага замежжа, альбо завіталі на Зьезд па-суседзку з блізкіх мясьцінаў Беларусі, усе вы прадстаўляеце беларускі народ. Кожны з вас увасабляе, па-свойму, якісьці ўнікальны аспэкт нашай Бацькаўшчыны», — гаворыцца ў вітальным звароце, зьмешчаным на сайце Рады БНР.
чытаць

13
Ліп

2017

VII З’езд беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

vii_notebook_cover_out_0Беларускі Дом у Варшаве вітае VII З’езд беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.

14 ліпеня (пятніца) 18.00, адкрыццё выставы “Зора і Вітаўт”, прымеркаванай да 90-годдзя беларускіх дзеячаў у ЗША Зоры і Вітаўта Кіпеля. Мастацкая галерэя “Інстытут культуры” (Кастрычніцкая пл., 1, Палац Рэспублікі). Уваход вольны.

15–16 ліпеня 2017 года, праца Сёмага з’езда беларусаў свету (г.Мінск, пр-т газеты “Праўда”, 11, Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау, ІВВ). Уваход па запрашэннях.

З падрабязнасцямі можна азнаёміцца тут

 

Праграма Сёмага з’езда беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”


чытаць

6
Ліп

2017

Уладзімір Кобец: Важна, каб Беларусь была ў дыскурсе Трохмор’я

Уладзімір КобецУ Варшаве завяршыўся саміт Трохмор’я. Падчас сустрэчы прэзідэнт Анджэй Дуда падкрэсліў, што рэгіёну неабходны новыя інвестыцыі, каб дагнаць Заходнюю Еўропу. У форуме прымалі ўдзел кіраўнікі 12 краін, Беларусь жа ў размовах ніяк не ўдзельнічала.
чытаць

6
Ліп

2017

Freedom Awards – 2017

Freedom Awards - 2017

Учора ў Варшаве адбылася цырымонія ўручэння Прэміі Свабоды Атлантычнага Савета / Atlantic Council.
чытаць

22
Чэр

2017

БД. Палітычны клуб: Бязвізавы рэжым Украіны з ЕС

БД. Палітычны клуб: Бязвізавы рэжым Украіны з ЕСУвага!
28 чэрвеня ў 18:00 — традыцыйна ў Варшаве ў Беларускім Доме — абсалютна і татальна нефармальны “БД. Палiтычны клуб”.

Бязвізавы рэжым Украіны з ЕС
21.000 украінцаў скарысталася бязвізам толькі за першы тыдзень! Украінскі пашпарт апынуўся на 30 месцы ў сусветным рёйтынгу.
– чаму уладальнікі украінскіх пашпартоў могуць наведаць без візы 159 краін свету, а беларускіх — толькі 70?
– чаму для Украіны адкрыліся краіны Шэнгену, а Беларусь ня можа дамовіцца нават пра зніжэнне коштаў шэнгенскіх віз?
– ці будзе ўведзены візавы рэжым паміж Украінай і Беларуссю? Як гэтага пазбегнуць?
– што рабіць беларусам, каб атрымаць свой бязвіз у Шэнген?
З намі эксперты:
чытаць

22
Чэр

2017

Беларускія спеўкі ў Варшаве

Сябры, мінулі два месяцы нашых сьпевак.
Спадзяюся, мы чамусьці навучыліся, ведаю – што цудоўна бавілі час.
Песень шмат, але і нас нямала, і ўсё ў нас наперадзе, таму – абвяшчаючы перапынак да другой паловы жніўня, вельмі спадзяюся на будучыя сустрэчы і на ўсё больш стройныя галасы, якія хутка зьліюцца ў якасны варшаўскі хор.
Сачыце за суполкай, і, як толькі пачнем, прыходзьце, прыводзьце сяброў, прыносьце інструменты. Вітаецца ўсё абсалютна!
Пастараемся таксама, каб нашыя сустрэчы наведвала ня толькі Наста Някрасава, якая абяцае трымаць прафесійную апеку над нашымі Сьпеўкамі, але і іншыя вядомыя і любімыя музыкі.
Добрага ўсім лецейка!

чытаць

12
Чэр

2017

Сьпяваем перад Купальлем

19401959_835026853319843_1267691269165622473_oСьпявацьмем для прыемнасьці, а адначасова – гэта генеральная рэпетыцыя перад удзелам у суботнім варшаўскім пэрформансе “Сьпеў русалак”, дзе будуць, акрамя польскіх, украінскія і літоўскія русалкі са сваімі песьнямі. Таму мы проста мусім давесьці нашу “Купалінку” да ідэалу ў пятніцу, каб у суботу навучць усіх найпрыгажэйшай песьні зямлі. Прыходзьце!)

16 чэрвеня а 18.00 у Беларускім Доме, на вул. Вейскай 13-3 (Wiejska 13-3).

3
Чэр

2017

БД. Дыскусійны клуб. Беларусь: унутраны дыялог – галоўныя вынікі

PUsov-belЦэнтр палітычнага аналіза і прагнозаў прадстаўляе:
«БД. ДЫСКУСІЙНЫ КЛУБ»
тэма:
БЕЛАРУСЬ: УНУТРАНЫ ДЫЯЛОГ — АСНОЎНЫЯ ВЫНІКІ
Галоўная пытанні:
- грамадства: абуджэнне ці апатыя?
- палітычная сістэма: эвалюцыя ці дэградацыя?
- знешняя палітыка: прарыў ці тупік?
чытаць