Beta

Навучаем і распавядаем гісторыю краіны замест уладаў – Алесь Зарэмбюк, заснавальнік і сустаршыня Беларускага Дома ў Варшаве.

03.23.2019

Якую гісторыю мае Беларускі Дом у Варшаве?

Пасля гвалтоўных здарэнняў 19 снежня 2010 года ў Беларусі [разгон дэманстрацыі супраць фальшывых выбараў – рэд.] неабходна было падтрамаць беларускую грамадзянскую супольнасць. Каб аб’яднаць беларускую эміграцыю, дапамагчы рэпрэсаваным і наладжваць польска-беларускія стасункі 26 верасня 2011 года быў заснаваны Белаускі Дом. Пазней мы пачалі культурна-асветніцкую місію. Мы не займаемся палітыкай, таму што гэта немагчама на эміграцыі.

Якія ёсць канкрэтныя вынікі гэтай місіі?

Мы арганізоўваем выставы, адукацыйныя візыты, моладзевыя абмены, праводзім юрыдычныя кансультацыі і курсы польскай і беларускай мовы. У 2016 годзе спрыялі кампаніі прысвечанай малому памежнаму руху. Дзякуючы гэтаму цяпер у Беларусі існуе бязвізавая зона, дзе можна заставацца да 30 дзён.

Адкуль бяруцца грошы на ўсе мерапрыемствы?

Грошы прыходзяць з трох крыніц. Гэта польскія і інш. конкурсы на атрыманне грантаў, ахвяраванні беларусаў і платныя паслугі, такія як юрыдычныя кансультацыі і курсы польскай мовы, якія таннейшыя, чым у іншых месцах.

Колькі людзей працуе ў арганізацыі?

Штодзень у Беларускім Доме ёсць 3-5 чалавек. Падчас арганізацыі праектаў можа быць каля 20 чалавек у якасці валанцёраў.

Арганізацыя Дня Волі ў Варшаве – гэта таксама ініцыятыва Беларускага Дому?

Так, з 2012 года адной з мэтаў нашай дзейнасці з’яўляецца святкаванне гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, першай спробы абвяшчэння незалежнасці Беларусі. У адрозненні ад Беларусі, ажыццявіць марш у Варшаве прасцей і танней, бо мы не павінны плаціць за медыцынскія паслугі, канвой, а гэта можа каштаваць некалькі тысяч даляраў.

Чаму дзяржава так баіцца гэтага свята?

Таму што яно з’яўляецца для яе пагрозай. Кожныя прэзыдэнцкія выбары канчаліся шматлікімі арыштамі і хвалямі эміграцыі. Таму ўлады не чакалі, што з нагоды стагоддзя з дня абвяшчэння БНР ў цэнтры Менска збярэцца столькі людзей [паводле некаторых ацэнак каля 50 000 чалавек – рэд.]. 

Які  сэнс у тым, каб выходзіць на вуліцы ў чужой краіне?

Перш за ўсё гэта магчымасць пазнаёміцца з беларусамі за мяжой, паразмаўляць у нефармальнай абстаноўцы або дамовіцца аб сумеснай дзейнасці. Акрамя таго, навучаем і замест уладаў распавядаем гісторыю краіны, якая ідзе значне далей, чым стварэнне СССР. У постсавецкай сістэме патрабныя веды і змена свядомасці.

Як гэта тычыцца палякаў?

Палякам – “народу Салідарнасці” – хочам паказаць, што мы падобныя не толькі гісторыяй і культурай, але яшчэ і жаданнем незалежнай дзяржавы і вольнага грамадства. У нас была такая спроба дэмакратыі ў 1994 годзе, але пазней мы ўжо не выбіралі гэтай сістэмы. З іншага боку пасля дзевяці гадоў пражытых у Польшчы я зразумеў, што палякі ўмеюць дапамагаць. Некаторыя ўдзельнічаюць у Дні Волі, каб выказаць спачуванне і салідарнасць, іншыя маюць беларускія карані.

Алесь Зарэмбюк – былы дэпутат у Гродзенскай вобласці, рэпрэсаваны пасля паўторнага абрання на пасаду. У 2010 годзе пераехаў у Польшчу, дзе праз год стаў адным з заснавальнікаў Беларускага Дома ў Варшаве.

Размаўляла Юльяна Бардадын.

Святочнае шэсце ў гэтым годзе распачнецца ў Варшаве 23 сакавіка а 14.00 каля помніка Тадэвуша Касцюшкі (placŻelaznejBramy), адтуль скіруецца да помніка Адама Міцкевіча (KrakowskiePrzedmieście), дзе адбудзецца мітынг. А 16.00 удзельнікі запрашаюцца на імпрэзу ў Беларускі Дом (ul.Wiejska 13/3), падчас якой адбудзецца канцэрт Ільлі Фаляжынскага.

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok