Beta
Конкурс на стыпендыю імя Лэйна Кіркланда ў Польшчы 2019/2020 Абвешчаны чарговы адкрыты конкурс для кандыдатаў з шэрагу краін, у тым ліку Беларусі, на атрыманне стыпендыі імя Лэйна Кіркланда ў Польшчы 2019/2020 навучальным годзе. Праграма адрасавана да маладых лідэраў i экспертаў, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Тэрмін складання заяў на […] 01.11.2019 Ахвяраванне на Магілёўскі дзіцячы госпіс Вялікі дзякуй GRAŻYNA (…) за ахвяраванне 100 зл на Магілёўскі дзіцячы госпіс. За Вашыя грошы былі набыты лекі, якія перададзаны ў Беларусь.   01.09.2019 Як чатыры беларускі замежжа выкрасьлілі сябе з «дармаедзкіх» сьпісаў Як беларусы замежжа даказваюць чыноўнікам, што яны не дармаеды? Сваімі ўражаньнямі ад кантактаў з чыноўнікамі і адпаведнымі камісіямі дзеляцца беларускі, якія жывуць у Чэхіі, — судовая перакладчыца Крысьціна Шыянок, студэнтка пэдагагічнага факультэту Заходнечэскага ўнівэрсытэту Кацярына Парыжаская, навукоўца чэскага Інстытуту хіміі і тэхналёгіі Ірына Ланько і Анастасія, якая жыве ў Празе. Каротка пра галоўнае Крысьціна Шыянок: […] 01.06.2019 Памёр гісторык Юры Туронак На 90 годзе жыцця ў Варшаве 2 студзеня памёр выбітны гісторык Юры Туронак.  Развітанне з выбітным беларускім прафесарам Юрыем Туронкам адбудзецца 10-га студзеня. У 12:30 пачнецца служба ў кляштары айцоў Базыліянаў па вуліцы Мядовай ў Варшаве. Пахаванне пачнецца ў 14:30 на Праваслаўных могілках на Волі. Ён нарадзіўся 26 красавіка 1929 года ў Дукштах. З перадачай […] 01.06.2019 Гістарычны дакумент: сустрэча Пілсудскага з дэлегацыяй БНР 3 студзеня 1920 г. у Варшаве адбылася сустрэча Старшыні Рады Народных Міністраў БНР Антона Луцкевіча і Паўнамоцнага Прадстаўніка БНР у Польшчы Лявона Вітан-Дубейкаўскага зь Юзафам Пілсудзкім, начальнікам Польскай дзяржавы. З пратаколу сустрэчы: “Начальнік Польскае Дзяржавы адказаў, што ён (…) ужо даў інструкцыі (…), лічучы, што польская палітыка павінна паддзержаць тых беларусаў, якія ў справе свайго […] 01.03.2019 Эксклюзіўны курс ангельскай мовы ад Беларускага Дома! Беларускі Дом у Варшаве прапануе эксклюзіўны курс ангельскай мовы! Выкладчык курса: выпускнік Ельскага ўніверсітэта (кафедры інфарматыкі ды славянскіх моў і літаратур), цяпер стыпендыят Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта – Давід Куркоўскі. Цыкл арыентаваны на людзей з сярэднім або высокім узроўнем ангельскай мовы. Наша мэта – перайсці ад падручніка да так званага “рэальнага свету” для дасягнення […] 01.03.2019 Ня «супраць», а «за». Чаму нідэрляндзкі аніматар стаў рабіць ролікі пра беларускіх праваабаронцаў Ян Паўль Дубэльман пасьпяхова рабіў рэклямныя відэаролікі для буйных кампаній у родных Нідэрляндах. Але два гады таму ён зразумеў, што хоча заняцца больш сацыяльнымі справамі. Мужчына стварыў праект Clear і ў межах яго робіць анімацыйныя ролікі пра беларускія праваабарончыя арганізацыі. Пра тое, як анімацыя можа зьмяніць сьвет, — у артыкуле Свабоды. Ад працы ў бізнэсе […] 01.03.2019 Польшча з 2 студзеня адмяняе візу «на закупы» З 2 студзеня беларусы больш не змогуць зрабіць польскую візу «на закупы». Гэтую інфармацыю пацвердзілі «Нашай Ніве» ў польскім візавым цэнтры. Прычыны адмены пакуль невядомыя. Так званая «віза на закупы» была адной з самых папулярных у беларусаў, асабліва ў жыхароў блізкіх да Польшчы Гродна і Брэста. Шматразовую візу нярэдка давалі адразу на 2 гады, а […] 12.27.2018 «Замест жорсткай русіфікацыі пачалася мяккая» Ігар Случак ацэньвае сытуацыю зь беларускай мовай як «жахлівую». У Варшаву ў сьнежні прыяжджаў Ігар Случак, юрыст, вядомы тым, што ведае, як, выкарыстоўваючы магчымасьці заканадаўства Рэспублікі Беларусь, абараніць правы беларускай мовы. Ігар Случак наведаў Варшаву разам са сваёй калегай Алінай Нагорнай. У сталіцу Польшчы іх запрасіў фонд «Беларускі дом у Варшаве». У кнізе зьмешчаны юрыдычныя […] 12.27.2018 Прэзентацыя  дапаможніка “Абаронім мову!” 15 снежня ў Беларускім Доме адбылася  прэзентацыя  дапаможніка “Абаронім мову!”. Аўтары дапаможніка Аліна Нагорная і Ігар Случак прадставілі праблемы звязаную з выкарыстаннем беларускай мовы ў паўсядзённым жыцці. Вельмі часта ў дзяржаўных установах няма інфармацыі на беларускай мове, у крамах і іншых пунктах абслугоўвання адмаўляюцца адказваць па-беларуску і часта патрабуюць  “адказваць нармальнай мовай”.   У сваёй кнізе […] 12.16.2018
Паказаць больш Яшчэ 323 навіны
Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat