Beta

Новы набор на курсы польскай мовы

01.26.2018

 
polski-platne (1)У сувязі з вялікай зацікаўленасцю курсамі польскай мовы і з тэхнічнай немагчымасцю павялічыць групу бясплатных курсаў, ідучы насустрач патэнцыйным слухачам, Беларускі Дом пачынае семестр дадатковых – платных – курсаў польскай мовы з выкладчыцай пані Хеленай Смоляк ды запрашае ўсіх ахвотных на заняткі ў Варшаве па адрасе: ul. Wiejska 13, lok.3.

Паспяховае навучанне на курсах дазволіць Вам здаць дзяржаўныя сэртыфікацыйныя экзамены па польскай мове як замежнай (państwowe egzaminy certyfikatowe z języka polskiego jako obcego).

Мы набіраем дзве групы:
Узровень А1 (базавы)
Узровень А2

Курсы А1 будуць працягвацца 3 месяцы.
52 акадэмічныя гадзіны заняткаў.
Групы ад 5 да 10 чалавек.
Заняткі будуць праходзіць па НЯДЗЕЛЯХ, з 15:00 па 18:00 (2 заняткі па 1.5 гадзіны).
Кошт трохмесячных курсаў складае 490 злотых. Аплата аднаразовая за ўвесь курс.
Напрыканцы адбудзецца вусны і пісьмовы экзамен, па выніках якога слухачы атрымаюць сэртыфікат аб заканчанні курсу.
Першы занятак – бясплатны. Навучальная літаратура ўваходзіць у кошт курсу.
Пачатак навучання – 11.02.2018.

Курсы А2 будуць працягвацца 3 месяцы.
52 акадэмічныя гадзіны заняткаў.
Групы ад 5 да 10 чалавек.
Заняткі будуць праходзіць па СУБОТАХ, з 15:00 па 18:00 (2 заняткі па 1.5 гадзіны).
Кошт трохмесячных курсаў складае 490 злотых.
Аплата аднаразовая за ўвесь курс.
Напрыканцы адбудзецца вусны і пісьмовы іспыт, па выніках якога слухачы атрымаюць сэртыфікат аб заканчэнні курсу.
Першы занятак – бясплатны.
Навучальная літаратура ўваходзіць у кошт курсу.
Пачатак навучання – 10.02.2018.

Будзе цікава, весела і крэатыўна!
Усе пытанні адносна курсаў дасылайце на пошту Беларускага Дому bd.kursy@gmail.com

Абавязковы запіс на курсы праз e-mail: bd.kursy@gmail.com

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok