Beta

«За малы памежны рух» — акцыі з абодвух бакоў мяжы

06.28.2016

#МПРПрадстаўнікі Беларускага Дома ў Варшаве і “Грамадзянскай Гарадзеншчыны” агітуюць за ўвядзенне малога памежнага руху паміж Беларуссю і Польшчай, які 6 гадоў таму заблакаваў афіцыйны Менск.

Сустаршыня Беларускага Дома Уладзімір Кобец зазначае, што гэта толькі крок для бязвізавага рэжыму для ўсіх грамадзянаў Беларусі: – Малы памежны рух – гэта добрая справа для 1 млн 200 тыс чалавек памежжа. Таму мы хочам, каб запрацавала хаця б тое, што было падпісана і фактычна можа пачаць дзейнічаць ужо літаральна заўтра. Але галоўная мэта – увогуле адмяніць абразлівы для нармальнага чалавека візавы рэжым. Так сталася, што Беларусь, пасля таго як Украіна пазбавіцца сёлета візавага рэжыму, застанецца адзінай еўрапейскай краінай, якая будзе мець візавы рэжым з астатняй Еўропай.

#МПР

Таксама Уладзімір Кобец дадаў, што скасаваўшы візы, Еўрапейскі Звяз мог бы моцна дапамагчы грамадзянам Беларусі: – Брусэль  быў проста абавязаны ўжо даўно ў аднабаковым парадку скасаваць візавы для беларускіх грамадзян. Гэта дало б шанец беларусам адчуць сябе годна, адчуць сябе еўрапейцамі. І адчуць сваю прыналежнасць да Еўропы, а не жыць за гэтым плотам, які пабудаваны штучна з-за рэжыму, што існуе ў Беларусі, і з-за адносін брусэльскіх чыноўнікаў і бюракратаў.

Уладзімір Кобец таксама дадаў, што ўлады ў Беларусі абсалютна ніяк не парупіліся, каб візавы рэжым з краінамі прасторы Шэнген быў хоць мінімальна спрошчаны.

артыкул – Радыё Рацыя

фота – Беларускі Дом

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok