Падтрымаць Беларускі Дом Арганізатары #БНР100 рыхтуюць 101-годдзе БНР і распачынаюць збор сродкаў. За 100 дзён да 101-й гадавіны абвяшчэння Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі арганізатары #БНР100 распачалі падрыхтоўку да адзначэння «Дня Волі 2019» пад агульным лозунгам «Жыве Незалежная Беларусь!» Пакуль арганізатары не могуць анансаваць пляцоўкі, на якіх адбуцца асноўныя мерапрыемствы на «Дзень Волі 2019», але абяцаюць аператыўна дзяліцца з вамі ўсімі важнымі навінамі. На сённяшні дзень уся падрыхтоўчая праца адбываецца на валанцёрскіх пачатках сіламі арганізатараў #БНР100 без ніякай знешняй падтрымкі. Арганізатарам хочацца працягнуць добры прыклад кампаніі да 100-годдзя БНР і арганізаваць «Дзень Волі 2019» за грошы, якія беларусы ахвяраюць у межах публічнай краўдфандынгавай кампаніі. Фінансаваю падтрымку з Польшчы можна ажыццявіць на рахунак Беларускага Дому з пазнакай “Darowizna na cele statutowe”: 94 1090 2851 0000 0001 1953 4332 FUNDACJA “BIAŁORUSKI DOM” Ul. Wiejska 13/3 00-480 Warszawa Адзначым 101-годдзе БНР разам! Нам патрэбная вашая дапамога. Якім будзе «Дзень Волі 2019» залежыць ад кожнага беларуса! Падзяліцца з сябрамі