Beta

Паэтычны вечар Дзімы Алейніка

01.21.2019

20 лютага а 19.00 ў Беларускім Доме адбудзецца паэтычны вечар Дзімы Алейніка.

Магчыма, вы чулі мяне ў аўдыа, магчыма, вы былі на маім выступе, магчыма, вы проста бачылі мяне ў метро. Хто я? Мне не падабаецца, калі паэты выхваляюцца нейкімі званнямі, удзелам у сотні літаратурных фэстаў і слэмах, і іншае, іншае.
💭Я не скажу вам ні слова пра гэта. Навошта?
Мне 26, я не жанаты і сур’ёзна задумваюся пра падарожжа да Ісландыі ўвесну. Я вегетарыянец, псіхолаг і даю людзям цеплыню.
💭Калі табе яго не хапае, я буду рады падзяліцца з табой часцінай сваёй цеплыні. Сонца ўжо села, але Olafur Arnalds грэе мяне сваёй цудоўнай музыкай, я з’еў грэйпфрут і, магчыма, буду пісаць зараз новы верш, а можа, проста пайду спаць, але не гледзячы на тое, свет Зямля працягне шлях вакол сваёй васі. А ў цябе ёсць вось? Круцішся ты ці стаіш на месцы? Падумай.
Я абдымаю цябе і гатовы глядзець у твае шчырыя вочы.

Квіток на канцэрт – 25 злотых

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok