Beta

Пайшоў з жыцця айцец Аляксандр Надсан

04.16.2015

айцец Аляксандр НадсанНа 89-ым годзе жыцця ў Лондане памёр айцец Аляксандр Надсан. 

Аляксандр Надсан нарадзіўся 8 жніўня 1926 года ў Нясьвіжскім раёне. З восені 1944 года ваяваў у арміі Андэрса, якая была ў складзе Брытанскіх узброеных сіл. Айца Надсана ведаюць ва ўсім свеце, як сапраўднага светара беларушчыны за мяжой. Ён першы пачаў свае багаслужэнні на роднай беларускай мове. Ён з’яўляецца стваральнікам лонданскай Скарынаскай бібліятэкі –  збору беларусазнаўчай літаратуры за мяжой.

Пад час Чарнобыльскіх падзей ён быў сярод першых, хто прывёз у Беларусь гуманітарную дапамогу.

“Я заўжды казаў, што мы самастойны народ, а наша краіна ляжыць паміж Расіяй і Польшчай. Нягледзячы на тое, што жывем пад чужой уладай, мы хочам незалежнасці. Менавіта гэта і было галоўнай мэтай нашай арганізаванай дзейнасці на эміграцыі.”

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok