Beta

Павел Севярынец прадставіў «Беларускую глыбiню» ў Варшаве

12.04.2014

3 снежня ў Беларускім доме прайшла прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня».

Як адзначыў сам аўтар, ідэя напісаць кнігу ўзнікла падчас суду за «Плошчу», на якім былы палітвязень быў накіраваны на тры гады ў спэцкамэндатуру ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна (Берасцейская вобласць). Кніга ўключае ў сябе серыю эсэ аб беларускай нацыянальнай ідэі, гісторыі, знакавых асобах і палітвязнях, а таксама месцы, дзе Севярынец адбываў ссылку за Плошчу, паведамляе карэспандэнт charter97.org.7

«У Малым Сітне была вёска, былі людзі, была вакол прырода. Цяпер я проста ў цаглянай скрынцы. Выхаду практычна няма. Што я тут напішу? Але ў Госпада быў свой план. Па-першае 100 чалавек асуджаных. І кожны з гэтых 100 чалавек – гэта кніга. Па-другое, я запатрабаваў раз у тыдзень магчымасць наведваць царкву ў Пружанах за 6 кі ламетраў. І высветлілася, што бацюшка ў царкве, у якую я ездзіў – беларускамоўны чалавек, у якога хор спявае «Магутны божа». І вось гэты бацюшка, кожны раз калі мне трэба было ехаць у царкву падбіраў новага чалавека з машынай, хто мог бы мяне адвесці або да знаёмага кіроўцы саджаў яшчэ аднаго чалавека з якім я мог бы пагаварыць. Такім чынам мне забаронена было размаўляць з людзьмі ў Пружанах. Я не мог з імі сустрэцца ніяк. Але кожную паездку я 15 хвілін размаўляў з лепшымі людзьмі Пружанаў і раёна.3

Пасля ад’езду з Пружанаў я абзавёўся 100 новымі нумарамі, якія ніколі б не атрымаў калі б не сеў. Гэтым людзям прысвечаная частка артыкулаў. Трэцяе – гэта была праца. Спачатку ўсё выглядала вельмі дрэнна. У мяне была праца грузчыка. Мне трэба было насіць запчасткі ад сельска-гаспадарчай тэхнікі на прылавак. Высветлілася, што на гэты склад прыходзяць галоўныя інжынеры, механізатары, кіраўнікі ўсіх калгасаў Пружанскага раёна і наваколля. Таму я пазнаёміўся з калгаснымі інжынерамі, якія глядзяць Белсат, з кіраўнікамі калгасаў, якія таемна чытаюць Хартыю і нават пакідаюць каментары. У мяне была аўдыторыя, якой не было ў 2010 годзе», – распавёў аўтар.
Севярынец адзначыў, што вокладка вельмі добра характарызуе беларусаў, пра якія напісана кніга, што яны вельмі «глыбокія» людзі: «На вокладцы намаляваны калодзеж, але ты глядзіш у глыбіню і бачыш неба, нават дрэвы растуць. Так і беларусы, калі паглядзець у глыбіню – здаецца ўсё чорна, дрэнна, глыбока, а ў рэальнасці мы ўбачым неба».

6

 

 

Павел Севярынец – беларускі палітык, былы палітвязень і публіцыст. Аўтар кніг «Нацыянальная ідэя: Фенаменалогія Беларусі» (2005), «Лісты з лесу» (2007), «Брату» (2007), «Люблю Беларусь: 200 феноменаў нацыянальнай ідэі» (2008).

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok