Beta

ПЕКЛА ЗА 250 КІЛАМЕТРАЎ АД ВАРШАВЫ – Акцыя падтрымкі Міколы Аўтуховіча

10.23.2013

Фрагменты ўзрушальнага ліста з турмы, напісанага беларускім палітычным вязнем Міколай Аўтуховічам:

„За ўвесь час знаходжання ў турме № 1 г. Гродна я не звяртаў увагі на подласці асобных супрацоўнікаў турмы, якія парушалі мае правы.

Я не скардзіўся, калі мяне па прыбыцці ў турму адразу пасялілі ў камеру-ізалятар і пратрымалі там 255 сутак. У гэтай сырой і халоднай камеры з бетоннай падлогай, без стала і лаваў я сядзеў б да канца тэрміну, калі б не выпадковая нататка ў газеце.

Я не рэагаваў на прэтэнзіі ўсё тых жа супрацоўнікаў адміністрацыі, якія абвінавацілі мяне ў тым, што я пішу «няправільныя» лісты на свабоду, канфіскавалі ў мяне пяць лістоў. Палохалі, што завядуць супраць мяне крымінальную справу – нібыта за тое, што псую добры імідж нашай дзяржавы.

Я не рэагаваў, калі ў маці не прынялі прадуктовую перадачу, якую самі ж і дазволілі, прымеркаваўшы да нашага спаткання. Мама на сваю невялікую пенсію назбірала грошай на 30 кг нятанных прадуктаў, прывезла, а ёй кажуць: «Не паложана!»

Не скардзіўся я і на медыкаў, якія ігнаравалі мае звароты па дапамогу. За год я звяртаўся да іх 40 разоў, адгукнуліся толькі 6 разоў. Прычым наведванні дактароў заканчваліся шчырым каментаром: «Лягчэй аформіць паперы аб тваёй смерці, чым лячыць».

Як аказалася, на мяне яшчэ ў кастрычніку 2012-га быў напісаны рапарт пра тое, што я не рэагую на заўвагі кантралёра. Хоць у рэальнасці, такіх заўваг і папярэджанняў не было. І ў кастрычніку 2012 года мне, аказваецца, вынеслі вымову, пра якую я выпадкова даведаўся ў студзені 2013 года.

Такім чынам, на мяне складаюць яшчэ ядну скаргу (згодна з беларускім заканадаўствам такія скаргі дазваляюць працягнуць тэрмін). Такім чынам, мне прыйшлося выказаць пратэст і спаласаваць лязом жывот. Іншага спосабу звярнуць увагу на гэтыя праблемы не было.”

Ліст Міколы Аўтуховіча быў апублікаваны ў беларускіх незалежных медыях,  журналісты далі яму назву “Ліст з пекла”.

Выбар фрагментаў гэтага ліста быў цяжкім заданнем, бо ўвесь ліст з’яўляецца сведчаннем не ўціхаючага болю беларускіх палітычных вязняў. “Пекла” знаходзіцца за 250 кіламетраў ад Варшавы.

Мікола Аўтуховіч, пяцідзесяцігадовы лідэр руху прадпрымальнікаў, з’яўляецца адным з тых беларусаў, якія не згодныя з нэасталінізмам у іх краіне. У першы раз яго арыштавалі ў 2005 годзе, а ў 2008 годзе вызвалілі пад ціскам Еўрапейскага Саюза і ЗША.

8 лютага 2009 года Аўтуховіч ізноў трапіў у турму ў выніку крымінальнай справы, сфабрыкаванай спецслужбамі. Яму супрацьпраўна прысудзілі пяць год і два месяца пазбаўлення свабоды. Неаднойчы ён праводзіў галадоўкі, у тым ліку ў 2009 годзе, калі галадоўка працягнулася 91 дзень, а Мікола Аўтуховіч схуднеў на 35 кілаграм. Праваабарончыя арганізацыі з Беларусі і свету адзінагалосна прызнаюць яго палітычным вязнем.

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok