Beta

Пра нас

Фонд “Беларускі Дом” быў зарэгістраваны ў красавіку 2012 года. Беларускі Дом – адзінае месца і арганізацыя, дзе сканцэнравана беларускае жыццё ў Варшаве, а таксама найбуйнейшы цэнтр беларускай дыяспары ў Польшчы.
Беларускі Дом у Варшаве з’яўляецца установай, якая займаецца падтрымкай прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, а таксама выступае ў якасці беларускага інфармацыйнага цэнтра ў Польшчы, цэнтра беларускага жыцця ў Варшаве і найбольш важнай няўрадавай арганізацыяй ў асяроддзі беларускай грамадзянскай супольнасці, якая будуе стасункі паміж Беларусю і Еўрапейскім саюзам і Польшчай.
У супрацоўніцтве з міжнароднымі арганізацыямі Беларускі Дом прымае актыўны ўдзел у барацьбе за правы чалавека, развіцці дэмакратычных інстытутаў і пабудове адкрытай грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Асноўныя напрамкі дзейнасці арганізацыі з’яўляюцца:
• арганізацыя інфармацыйных і грамадзянскіх кампаній;
• інтэграцыя беларускай дыяспары ў Польшчы, Еўропе і Свеце;
• падтрымка развіцця мясцовых беларускіх ініцыятыў і распаўсюджванне ідэі самакіравання;
• павышэнне кваліфікацыі прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежных сродкаў масавай інфармацыі шляхам нефармальнай адукацыі, дыскусій, семінараў, якія праводзяцца беларускімі, польскімі і іншымі замежнымі спецыялістамі;
• развіццё міжнароднага супрацоўніцтва беларускіх НДА, грамадскіх рухаў і падобных арганізацый у Польшчы і іншых суседніх краінах Еўрапейскага Саюза; 
• арганізацыя моладзевых абменаў;
• pэалізацыя Еўрапейскіх праэктаў у рамах праграмы Erasmus+
• развіццё беларускай грамадзянскай адукацыі і прасоўвання беларускай мовы і культуры.
На працягу сямі гадоў Беларускі Дом ажыцявіў шмат значных праектаў, якія былі фінансаваныя міжнароднымі арганізацыямі і польскімі ўладамі.

нашыя Партнэры

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok