Beta

Прагляд дакументальнага фільму “Уладзімір Караткевіч: Як сканаю – душа застанецца…”

11.24.2014

26 лістапада – Дзень Народзінаў выбітнага беларускага пісьменьніка Уладзіміра Караткевіча.

З гэтай нагоды Беларускі Дом запрашае Вас на прагляд дакументальнага фільму “Уладзімір Караткевіч: Як сканаю – душа застанецца…”, які прадставяць яго аўтары – рэжысэр Віктар Корзун і вядомая беларуская музыка, бард Кася Камоцкая. 

Стужка р26аспавядае пра пакаленьне, якое выгадавалася пад уплывам твораў Караткевіча. У цэнтры ўвагі  аўтараў – канфлікт паміж вобразам Беларусі, створанай Караткевічам і Беларусьсю, у якой мы жывем цяпер. 

У фільме з Касяй Камоцкай размаўляюць: Антось Рудак, Андрэй Хадановіч, Андрэй Мельнікаў, Рыгор Барадулін, Алесь Марачкін, Валянцін Акудовіч, Алесь Камоцкі, Васіль Сёмуха, Генік Лойка, Адам Мальдзю, Паліна Сьцепаненка, Сьвятлана Курс, Вітаўт Мартыненка ды іншыя.

Пасля прагляда будзе магчымасць абмяркаваць стужку з яе стваральнікамі Касяй Камоцкай і Віктарам Корзунам.

Мова фільму — беларуская

Фільм створаны i прафінансаваны тэлеканалам Белсат.

Шчыра запрашаем у Беларускі Дом а 18:30, 26 лістапада 2014 года, наш адрас (ul.Wiejska, 13-3).

 

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok