Beta

Прагляды кіно па-беларуску. Глядзім “Вогненныя калясніцы” Х’ю Хадсана.

04.12.2016

Вогненныя калясніцыСябры-кінааматары! Прагляды кіно па-беларуску трыумфальна вяртаюцца! Ужо ў гэту пятніцу (15 красавіка) а 18:30 у Беларускім Доме цікавы і знакаміты фільм у агучцы кампаніі “Кінаконг”.

“Вогненныя калясніцы” (“Chariots of fire”), Вялікабрытанія, 1981.
Гэты фільм — рэальная гісторыя дзвюх людзей з аднолькавым памкненнем, але з рознымі мэтамі.Стужка распавядае пра знакамітых ангельскіх бегуноў: Гаральда Абрахамса, навучэнца Кэмбрыджа, габрэя з беларускімі каранямі і Эрыка Лідэла — шатландскага місіянера ў Кітаі. Кожны з іх бяжыць і перамагае, але дзеля чаго? Наперадзе Алімпіяда ў Парыжы 1924 года, фінальнае змаганне і кульмінацыя іх жыцця…

«Вогненыя калясніцы» з’яўляюцца адной з самых вядомых спартовых драмаў у свеце і адным з сімвалаў Вялікай Брытаніі. На Лонданскай алімпіядзе 2012 года менавіта гэтае кіно прадстаўляла брытанскі кінематограф.
Стужка заваявала 4 прэміі «Оскар» у тым ліку ў катэгорыі «Лепшы Фільм», 2 Пальмавыя галіны Канскага фестываля, 3 прэміі BAFTA і «Залаты Глобус». Інструментальная тэма фільма аўтарства грэцкага кампазітара Вангеліса з’яўляецца адной з самых пазнавальных мелодыяў у гісторыі кіно.

Прыходзьце і запрашайце сяброў. Уваход вольны!

Беларускі Дом

Jak pojechać do Białorusi
Czytać więcej na ten temat
Вашы персанальныя дадзеныя будуць апрацаваныя Фондам "Беларускі Дом" у адпаведнасці з палітыкай прыватнасці. Памятайце, што вы заўсёды можаце адклікаць сваю згоду.
Ok